71 дзіця загінула ва Украіне за час агрэсіі Расіі
Такую лічбу назвала ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады па правах чалавека Людміла Дзянісава. Па яе словах, яшчэ больш за 100 дзяцей атрымалі раненні.
![dzieci_1003.jpg dzieci_1003.jpg](/img/v1/images/dzieci_1003.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Людміла Дзянісава зноў звярнулася да NATO з просьбай закрыць неба
над Украінай: «За ваеннае ўварванне РФ ва Украіну, дзеянні расійскіх
баевікоў, парушэнне ўсіх Жэнеўскіх канвенцый Украіна плаціць надмерную цану —
жыцці сваіх дзяцей, будучыню нашага народа. Настойваю, краіны NATO, дапамажыце
спыніць расійскі тэрарызм — закрыйце неба над Украінай».
Напярэдадні старшыня фракцыі «Слуга народа» Давід
Арахамія сказаў, што за 9 сакавіка з розных куткоў Украіны ўдалося вывезці
больш за 40 000 жанчын і дзяцей.
Паводле «Еўрарадыё».