80 крымінальных спраў — з-за крадзяжоў аўтамабіляў беларускіх дальнабойшчыкаў ва Украіне
Беларускія праваахоўнікі распачалі 80 крымінальных спраў з-за крадзяжоў аўтамабіляў беларускіх дальнабойшчыкаў ва Украіне.
Праваахоўныя органы распачалі 80 крымінальных спраў па фактах крадзяжоў аўтамабіляў беларускіх дальнабойшчыкаў ва Украіне, адзначае «Медыязона».
«Па стане на 1 чэрвеня распачата 80 крымінальных спраў па фактах 121 крадзяжу аўтамабіляў у беларускіх грамадзян на ўкраінскай тэрыторыі», — распавяла кіраўнік прэс-службы Анжаліка Курчак.
Адзначаецца, што больш за 40 крымінальных спраў распачата за разбоі, 30 — за рабаванні, 6 — за крадзяжы і адна — за вымагальніцтва. Нанесеную шкоду ацанілі ў 39,5 мільёна рублёў.
Беларускія ведамствы збіраюць дакументы аб выкрадзеных аўтамабілях і грузах, а таксама аналізуюць дадзеныя аб іх перамяшчэнні.
«Зыходзячы з наяўнай інфармацыі, можна зрабіць выснову пра дзеючыя на тэрыторыі Украіны шматлікія ўзброеныя арганізаваныя групы, якія шляхам бандытызму завалодваюць чужой маёмасцю», — адзначыла Курчак.