9.02.1897 — першы перапіс насельніцтва ў Расіі

Беларусы складалі 5,5 мільёна. Гэты перапіс даў больш менш агульны малюнак этнічнага, моўнага складу Расійскай імперыі. Палажэнне аб перапісе было зацверджана імператарам Мікалаем ІІ, усе асноўныя працы па арганізацыі і правядзенні перапісу было ўскладзена на Галоўную перапісную камісію.



6206743c_6b40_4471_941c_5a2c3539a99b.jpg

У адпаведнасці з вынікамі перапісу, колькасць насельніцтва складала 125 640 021 чалавек. Дамінуючай групай былі сяляне, у гарадах жыло толькі 13% насельніцтва. Шляхта, якая ў той час была надзелена ўсімі правамі і кіравала дзяржавай, складала толькі 1,5%.

Перапісам быў ахоплены таксама цар

Цікава, што калі імператара Мікалай ІІ запаўняў анкету, то ў рубрыцы «род занятак» напісаў: "Гаспадар зямлі Рускай".

У пяцёрку найбуйнейшых гарадоў царскай Расеі ўваходзілі акрамя Масквы і Пецярбурга, Варшава, у якой жыло 683 тысяч чалавек і Лодзь з 314 тысяч чалавек. У Мінску на той час было 90 тысяч жыхароў.

Перапіс паказаў узровень пісьменнасці ў Расіі

Ён быў адным з самых нізкіх у Еўропе. 78% жыхароў было непісьменных, прычым падчас перапісу ставілася пытанне: «ці вы ўмееце чытаць» і па гэтым акрэслівалася, што чалавек пісьменны. Толькі 43% дзяцей ад агульнай колькасці хадзілі ў школу.

У перапісе гаварылася таксама пра моўныя групы — не нацыянальныя меншасці а менавіта моўныя групы

На чацвёртым месцы былі беларусы. Агульная колькасць людзей, якія карысталіся беларускай мовай было 4.3%. Калі пералічыць на колькасць людзей гэта каля 5,5 мільёнаў чалавек. Амаль столькі ў Расейскай імперыі было габрэяў — 4,0%.

Павал Усаў, www.radyjo.net