ААН падлічыла колькасць ахвяр вайны ва Украіне сярод грамадзянскага насельніцтва

З 4 гадзін раніцы 24 лютага 2022 года, калі пачаўся ўзброены напад Расійскай Федэрацыі на Украіну, да 24 гадзін ночы 8 траўня 2022 (па мясцовым часе) Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) зафіксавала 7061 ахвяру сярод грамадзянскага насельніцтва ў краіне: 3381 забітых і 3680 параненых.

Разбурэнні пасля абстрэлаў у Харкаве, сакавік 2022

Разбурэнні пасля абстрэлаў у Харкаве, сакавік 2022

Усяго забіта 3381 чалавек (1227 мужчын, 787 жанчын, 75 дзяўчынак і 91 хлопчык, а таксама 69 дзяцей і 1132 дарослых, пол якіх пакуль невядомы).
Усяго паранена 3680 чалавек (521 мужчына, 396 жанчын, 83 дзяўчынкі і 93 хлопчыкі, а таксама 170 дзяцей і 2417 дарослых, пол якіх пакуль невядомы).
У Данецкай і Луганскай абласцях: 3694 пацярпелых (1810 забітых і 1884 параненых).
На падкантрольнай ураду тэрыторыі: 3140 ахвяр (1699 забітых і 1441 параненых).
На тэрыторыі, якая кантралюецца афіляванымі з Расіяй узброенымі фарміраваннямі: 554 забітых (111 забітых і 443 параненых).
У іншых рэгіёнах Украіны, якія знаходзіліся пад кантролем урада на момант узнікнення пацярпелых: 3367 ахвяр (1571 забіты і 1796 параненых).
Большасць зафіксаваных ахвяр сярод мірнага насельніцтва адбылася ў выніку прымянення зброі выбуховага дзеяння з вялікай плошчай паражэння, у тым ліку абстрэлаў з цяжкай артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, ракетных і авіяцыйных удараў.
УВКПЧ лічыць, што фактычныя лічбы значна вышэйшыя, паколькі атрыманне інфармацыі з некаторых месцаў, дзе вяліся інтэнсіўныя баявыя дзеянні, затрымліваецца, а многія паведамленні ўсё яшчэ чакаюць пацверджання. Гэта тычыцца, напрыклад, Марыупаля (Данецкая вобласць), Ізюма (Харкаўская вобласць) і Попаснай (Луганская вобласць), дзе ёсць паведамленні аб шматлікіх ахвярах сярод мірнага насельніцтва.