«Адпусціце іх на свабоду!»

Ужо больш за 5 тысяч чалавек падпісаліся ў інтэрнэце за вызваленне палітвязняў у Беларусі падчас акцыі, якую ініцыявала ў Германіі дачка Міколы Статкевіча Кацярына.



Назва акцыі «Lasst sie frei» перакладаецца як «Адпусціце іх на свабоду». Сярод тых, хто паставіў свае подпісы прадстаўнікі ўсіх нямецкіх партый і кіраўнікі фракцый
у парламенце, акцёры і мастакі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Гюнтэр Грас.



Ужо больш за 5 тысяч чалавек падпісаліся ў інтэрнэце за вызваленне палітвязняў у Беларусі падчас акцыі, якую ініцыявала ў Германіі дачка Міколы Статкевіча Кацярына.

Назва акцыі «Lasst sie frei» перакладаецца як «Адпусціце іх на свабоду». Сярод тых, хто паставіў свае подпісы прадстаўнікі ўсіх нямецкіх партый і кіраўнікі фракцый у парламенце, акцёры і мастакі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Гюнтэр Грас.

На днях сюжэты пра падзеі ў Беларусі і пра Кацярыну Статкевіч выйшлі на нямецкім тэлебачанні і радыё. Буйнейшая тэлерадыёкампанія ARD паказала рэпартаж  на канале ВR у прайм-тайм (18.00). Сюжэт пра зняволеных і лёс Міколы Статкевіча прагучаў таксама на радыёканале «Bayern 1» і навінавым радыёканале «Bayern 5 aktuell».

«Больш за ўсё мяне непакоіць тое, што я нічога не ведаю, што зараз адбываецца з маім бацькам, — сказала Кацярына ў інтэрв’ю тэлеканалу ВR. — Існуе поўная інфармацыйная блакада паміж бацькам і астатнім светам. І гэта няведанне робіць бяссільнымі, бездапаможнымі».

А Марылуізе Бек, каардынатарка ўсходнееўрапейскай палітыкі фракцыі «Саюз 90/Зялёныя», адзначыла ў інтэрв’ю: «Гэта папросту розуму недаступна, што ў самым цэнтры Еўропы правы народа так нахабна топчуцца. І здзяйсняюцца такія злачынствы супраць чалавечнасці. І гэта павінна ўсіх нас датычыцца».

Кацярына Статкевіч жыве ў Германіі з 2002 года. Яна працуе на «Audi» ў баварскім горадзе Інгальштадт і піша доктарскую дысертацыю па вытворчасці і лагістыцы. Сваімі выступамі ў СМІ і акцыяй па зборы подпісаў у інтэрнэце яна дамагаецца і вызвалення свайго бацькі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: