Беларусь, якая чакае: Брэст. Частка 1 (фота)

Наступнай кропкай падарожжа нашых чытачоў па родных мясцінах у межах праекта «Беларусь, якая чакае» стаў Брэст. Сёння мы разам з тымі, хто часова не можа на свае вочы пабачыць вясну-2022 у родным горадзе і дапамагаем ім гэта зрабіць праз аб'ектыў фотакора «Новага Часу».

_brest_bresckaja_krepasc_2022_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___7__logo.jpg

Пэўна, у большасці Брэст у першую чаргу асацыюецца з Брэсцкай крэпасцю. Таму свае падарожжа мы пачынаем менавіта адсюль.


З першых крокаў становіцца досыць цяжка. Метраном, гукі выбухаў і стрэлаў у спалучэнні з вясеннім надвор`ем, ранішнім бязлюддзем і сінім небам вельмі ўражваюць, а ўяўленне таго, што вайна зараз ідзе ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад гэтага помніка, літаральна ўганяюць у роспач. Аплыўшая пад полымем вайны цэгла са слядамі куль і аскепкаў нібыта пытаецца ў нас: «Як гэта атрымалася? Чаму такое стала магчымым?». І вось што мы ім адкажам?


Здаецца, што зараз сюды павінна прыходзіць ды прыязджаць значна болей людзей, каб неяк па-іншаму ўсвядоміць тое, што адбываецца ва Украіне і тое, што ніякімі спецыяльнымі тэрмінамі нельга прыкрыць ці завуаляваць слова «Вайна».


Пасля невялікага адпачынку і прывядзення нерваў у адносны спакой працягваем шпацыр па вельмі цікавай вуліцы, якая пачынаецца зусім побач з крэпасцю. Гэта вуліца Гогаля, і яна заслужана карыстаецца любоўю як гараджан, так і гасцей Брэста з нагоды таго, што амаль уздоўж усей вуліцы цягнецца Алея ліхтароў.


Брэсцкія ліхтары на вуліцах і так досыць прыгожыя, але тое, што вы ўбачыце на вуліцы Гогаля, застанецца ў вашых успамінах і смартфонах назаўжды. Вядома, паказаць тут усё немагчыма, але гэтага і не трэба.


Працяг будзе!
Калі вы хочаце, каб мы паказалі і вашы ўлюбёныя мясціны ў межах фотапраекта «Беларусь, якая чакае», напішыце нам. Распавядзіце, па якіх вуліцах, раёнах, гарадах і вёсках вы сумуеце, у чым іх адметнасць, чым яны дарагія менавіта вам. Звязацца з рэдакцыяй можна праз чат-бот у Тэлеграме @novychas_bot, праз электронную пошту novychas@gmail.com ці прыватным паведамленнем у нашых акаўнтах у сацыяльных сетках.