Беларусь, якая чакае: Мінск, Даўгабродская (фота)

Мы працягваем наш фотапраект «Беларусь, якая чакае» і па просьбе Арамаіса Міракяна выпраўляемся ў раён вуліцы Даўгабродскай у Мінску.

_belarus_czakae_minsk_horad_zmena_dauhabrodskaja_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__4__logo.jpg


«Люблю гэты раён таму, што пражыў тут усё жыццё — ад нараджэння да ліпеня мінулага года, калі тэрмінова з'ехаў», — прызнаецца Арамаіс.

_belarus_czakae_minsk_horad_zmena_dauhabrodskaja_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__19__logo.jpg

Сярод сваіх наш мікрараён называюць "Змена" — па назве кінатэатру, які закрылі ўжо амаль 20 гадоў таму, але мяне бабуля шчэ паспела туды адводзіць на мульцікі, калі быў малы.
Я так адрозніваю карэнных мінчукоў (з юнымі ўжо не працуе, зразумела). Дзе ты жывеш —  на "Змене". І прыпынак трамвайны мы пагэтуль так называем», — згадвае хлопец.


«Наш раён вельмі зялёны, паблізу сквер і канал. Са "Зменай" звязанае ўсё мае дзяцінства — раён досыць суворы, працоўны, там і бойкі фанатаў футбольных бывалі ў свой час, напрыклад). Жыць на "Змене" — значыць, умець пастаяць за сябе. Жыць на "Змене" — гэта калі ўсе бабулькі вітаюцца, бо памятаюць малым не толькі цябе, але і тваіх маму з цёткай».


«Вельмі баюся, што калі вярнуся, усё там будзе ўжо па-іншаму. І вельмі люблю свой раён, сваю родную "Змену"».
Калі вы хочаце, каб мы паказалі і вашы ўлюбёныя мясціны, напішыце нам. Распавядзіце, па якіх вуліцах, раёнах, гарадах і вёсках вы сумуеце, у чым іх адметнасць, чым яны дарагія менавіта вам. Звязацца з рэдакцыяй можна праз чат-бот у тэлеграме @novychas_bot, праз электронную пошту novychas@gmail.com ці прыватным паведамленнем у нашых акаўнтах у сацыяльных сетках.