Беларусь, якая чакае: Мінск, Зялёны Луг (фота)
«Новы Час» працягвае фотапраект «Беларусь, якая чакае». Менавіта гэтую назву выбралі нашы чытачы ў тэлеграм-галасаванні. Сёння мы паказваем Зялёны Луг — «ці не найпрыгажэйшы раён Мінска», як лічыць наша чытачка Анастасія, па просьбе якой мы сюды выправіліся.
«Праўда, калі жывеш тут, вока замыльваецца, і ўнікальнасць гэтых месцаў успрымаецца "як мае быць". Тут няма заводаў, але ёсць бульвар, канал, лес і, канечне, Цнянка з заўжды інстаграмнымі закатамі. А колькасць наведвальнікаў вадасховішча ўлетку лёгка складае канкурэнцыю курортным пляжам. Сюды (пакуль) не ходзіць метро, Зялёны Луг нібыта аддзелены ад вялікага горада прыватным сектарам, і ў гэтым яго «фішка».
«Гэтымі вуліцамі штогод ішлі Дзяды на Курапаты, і я памятаю бел-чырвона-белыя сцягі ў вокнах суседзяў у 2020-м», — распавядае Анастасія.
Калі вы хочаце, каб мы паказалі і вашы ўлюбёныя мясціны, напішыце нам. Распавядзіце, па якіх вуліцах, раёнах, гарадах і вёсках вы сумуеце, у чым іх адметнасць, чым яны дарагія менавіта вам. Звязацца з рэдакцыяй можна праз чат-бот у тэлеграме @novychas_bot, праз электронную пошту novychas@gmail.com ці прыватным паведамленнем у нашых акаўнтах у сацыяльных сетках.