Беларусам пачалі прыходзіць позвы на зборы. Рыхтуецца мабілізацыя?
Рэдакцыі «Новага Часу» стала вядома як мінімум пра два выпадкі ўручэння позваў на вайсковыя зборы мінчукам.
![309220194_649952139979554_5539234871476243319_n_logo.jpg 309220194_649952139979554_5539234871476243319_n_logo.jpg](/img/v1/images/309220194_649952139979554_5539234871476243319_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Позвы прыносілі наўпрост на працу. «Прыйшлі дзве цёткі ў цывільным, спыталі, дзе такой-та. Сакратар вырашыла, што гэта кліенты і паказала. Яны ўручылі позву, з'явіцца сёння да 14 у ваенкамат», — распавялі нам. Вядома, што мужчыну 40 гадоў, ён не жанаты, капітан запаса.
У другім выпадку позва прыйшла чалавеку, які раней нават не служыў.