Беларускіх чыноўнікаў прымусілі адказваць на электронныя лісты
А таксама размаўляць на той мове, якую абярэ грамадзянін.
Новыя правілы пачынаюць дзеяць 22 студзеня. Закон “Аб працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў абавязвае дзяржаўныя органы ды іншыя арганізацыі разглядаць электронныя
звароты нароўні з пісьмовымі.
А таксама размаўляць на той мове, якую абярэ грамадзянін.
Новыя правілы пачынаюць дзеяць 22 студзеня. Закон “Аб працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў абавязвае дзяржаўныя органы ды іншыя арганізацыі разглядаць электронныя
звароты нароўні з пісьмовымі.
Праўда, змены ў законе не азначаюць, што будуць разглядацца любыя электронныя пасланні. Як патлумачылі ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі (НЦПІ), ліст трэба правільна аформіць: пазначыць
прозвішча, імя, імя па бацьку, звесткі пра месца жыхарства ці працы. Замест асабістага подпісу заяўнік мусіць падаць адрас сваёй электроннай пошты.
“Разглядацца будуць толькі тыя лісты, што паступілі на адрас электроннай пошты ўстановы або былі пакінутыя ў адмысловай рубрыцы на афіцыйных сайтах арганізацыяў. На скаргі, якія
з’яўляюцца на розных форумах, дзеянне гэтага закону не распаўсюджваецца, – удакладняе начальнік кіраўніцтва распаўсюджвання прававой інфармацыі НЦПІ Андрэй Раманаў.
У той жа час не ўсе дзяржаўныя і прыватныя кампаніі маюць на сваіх сайтах форму зваротнай сувязі. Каб выправіць гэты недахоп, у іх засталося ўсяго некалькі дзён.
Апроч таго, цяпер пры правядзенні асабістага прыёму размова з чыноўнікам будзе запісвацца на відэа- ці аўдыёносьбіты.
“Выкарыстанне тэхнічных сродкаў дазволіць павысіць адказнасць службовых асобаў, выключыць грубасць і хамскае стаўленне да грамадзянаў, а таксама выявіць тых чыноўнікаў, якія выяўляюць
залішні бюракратызм, – кажа дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў. – Звяртаю ўвагу на тое, што без ведама наведніка і ягонай згоды
запісваць або здымаць на відэа размову не маюць права.
Прыемныя новаўвядзенні для беларускамоўных грамадзянаў. Чыноўнікаў забавязалі адказваць на той мове, на якой складзены зварот. То бок, цяпер спасылацца на дзве дзяржаўныя мовы прадстаўнікі ўладаў не
змогуць.
belsat.eu