Больш за мільён беларусаў жывуць у зоне радыеактыўнага забруджвання

У Беларусі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 2394 населеныя пункты апынуліся ў зоне радыеактыўнага забруджвання. Гэта 10,1% усіх населеных пунктаў краіны. Як паведамілі ў Белстаце, на 1 студзеня гэтага года ў зоне радыеактыўнага забруджвання налічваўся 1 млн 141,7 тыс. чалавек (12,1% насельніцтва Беларусі), з іх 788,1 тыс. у гарадской мясцовасці і 353,6 тыс. чалавек — у сельскай.
Дзяцей да 18 гадоў на забруджаных тэрыторыях на пачатак студзеня пражывала 216,9 тыс.
 
Ад катастрофы на ЧАЭС больш за ўсё пацярпелі Гомельская, Берасцейская і Магілёўская вобласці. Многія жыхары былі пераселены, радыеактыўнае становішча на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі палепшылася. У выніку за апошнія 20 гадоў колькасць насельніцтва ў зонах радыеактыўнага забруджвання зменшылася на 699 тыс. чалавек, перадае БелТА.

Аварыя на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС, размешчанай недалёка ад беларускай мяжы ў горадзе Прыпяць (Украіна), адбылася 26 красавіка 1986 года. Радыеактыўнымі рэчывамі была забруджаная паўночная частка Украіны, захад Расіі і Беларусь.

Як паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, плошча зон радыеактыўнага забруджвання цэзіем–137 у выніку яго натуральнага распаду паменшылася і на 1 студзеня гэтага года склала 3,01 млн гектараў (14,5% тэрыторыі рэспублікі). Землі са шчыльнасцю забруджвання 1–5 Кu/кв.км складаюць 2,86 тыс. гектараў, 5–15 Кu/кв.км — 660 гектараў, 15–40 Кu/кв.км — 222 гектараў, 40 і больш Кu/кв.км — 42 тыс. гектараў.

У мінулым годзе ў Гомельскай вобласці на землях, забруджаных цэзіем–137 і выключаных з сельгасужытку, было пасаджана лесу на плошчы 0,3 тыс. гектараў, у Магілёўскай — 0,5 тыс. гектараў.

У 1988 годзе на тэрыторыі Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці быў створаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Яго плошча — 216,6 тыс. гектараў. У запаведніку праводзяцца мерапрыемствы, якія прадухіляюць перанос радыенуклідаў за межы зон забруджвання, якія падтрымліваюць экалагічны баланс прыродных сістэм, а таксама праводзіцца радыяцыйна-экалагічны маніторынг флоры і фауны.

У Беларусі Дзень чарнобыльскай трагедыі будуць адзначаць 26 красавіка.

Паводле telegraf.by