Да канца года ў ваенкамат выклічуць усіх ваеннаабавязаных

З сярэдзіны лістапада да канца бягучага года ўліковыя дадзеныя будуць звераны ва ўсіх без выключэння ваеннаабавязаных, якія стаяць на воінскім уліку, паведамілі ў Мінабароны.

img_20210319_131213.jpg

У сувязі з гэтым, гаворыцца ў паведамленні, «на працягу лістапада значная колькасць грамадзян прыме ўдзел у названых мерапрыемствах».

«У ходзе праверкі выклік грамадзян на пункты збору ваенных камісарыятаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў ажыццяўляецца пераважна позвамі. Да цяперашняга часу зверка ўліковых дадзеных у асноўным праводзілася з ваеннаабавязанымі, якія працуюць у арганізацыях і прадпрыемствах незалежна ад формаў уласнасці. У сярэднім зверка ўліковых дадзеных аднаго ваеннаабавязанага зойме не больш за 10-15 хвілін. Пасля ўдакладнення інфармацыі грамадзяне ўбудуць па месцы працы альбо жыхарства», — адзначылі ў Мінабароны.

Праз вайну ва Украіне і бясконцыя вучэнні ў Беларусі чуткі пра тое, што Лукашэнка можа абвесціць мабілізацыю, не сціхаюць. Улады, якія падтрымалі Расію ў агрэсію супраць Украіны, увесь час кажуць пра планавы характар праверак у ваенкаматах, але ў грамадстве ім мала хто верыць.