
Санітарная служба папярэджвае адпачывальнікаў на Нарачанскіх азёрах аб небяспецы заражэння цэркарыёзам.
Пра гэта заявіў урач-паразітолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Андрэй Ведзянькоў 5 чэрвеня на прэс-канферэнцыіў Мінску.
Паводле яго слоў, захворванне пераносяць вадаплаўныя птушкі, адным са звёнаў яго перадачы чалавеку з’яўляюцца малюскі. Цэркарыёз уяўляе сабой алергічную рэакцыю: на целе чалавека з’яўляецца сып, пухіры, ён адчувае слабасць, галавакружэнне, магчыма павышэнне тэмпературы. Праз 7–10 дзён гэтыя сімптомы знікаюць — лічынкі ў целе чалавека гінуць.
Як заявіў Ведзянькоў, пік захворвання на цэркарыёз на Нарачанскіх азёрах прыпаў на лета 2010 года, якое было анамальна спякотным. У сувязі з гэтым вялікія намаганні былі прыкладзены на правядзенне
добраўпарадкавання пляжнай зоны, выкошванне расліннасці, у якой размножваюцца малюскі, ачыстку ад іх вадаёмаў. У 2011 годзе лік зваротаў да ўрачоў у сувязі з цэркарыёзам скараціўся больш як у дзесяць
разоў.
Санслужба разлічвае, што сёлета будзе яшчэ менш пацярпелых ад цэркарыёзу. «Выключыць адзінкавыя выпадкі мы не можам, але масавага характару захворванне насіць ужо не будзе»,
— спадзяецца Ведзянькоў.
Каб пазбегнуць заражэння, неабходна адмовіцца ад прыкормлівання вадаплаўных птушак у месцах, прызначаных для купання. Купацца варта на спецыяльна абсталяваных пляжах, далей ад вялікай колькасці
рачных малюскаў і месцаў гнездавання вадаплаўных птушак. У вадзе знаходзіцца не больш як 5–10 хвілін. Па магчымасці рэкамендуецца выбіраць для купання ўчасткі возера з глыбінёй больш за метр
і не затрымлівацца на мелкаводдзі. Пасля купання ў вадаёме трэба абавязкова апалосквацца водаправоднай вадой, а калі такой магчымасці няма, то насуха абцірацца ручніком.
Як падкрэсліў спецыяліст, захворванне праходзіць само, без лячэння, таму ў медыцынскую ўстанову варта звяртацца толькі ў цяжкіх выпадках, калі да свербу дадаецца павышэнне тэмпературы і сухі кашаль.
Самастойна аслабіць сверб можна пры дапамозе ментолавай і дымедролавай мазі, в’етнамскага бальзаму, прамывання содавым растворам.
Паводле “Рэгіянальнай газеты
ВР
Sergio
абменнікі, а калі пабяжыце -- самі вінаватыя"! І, як і ў 2009-м, 2011-м скумекалі: "Калі ён кажа, што дэвальвацыі не будзе, значыць, нешта абавязкова ляснецца!" А наперадзе --
два блокі па 4 выходных: з 25 па 28, і з 1 па 4-е. Зручны момант абваліць рубель, каб у гэты перыяд банкі былі закрытыя. Памятаюць людзі, як гэта было ў 2009-м, не так ужо шмат часу прайшло, усяго
пяць год. Вось і кінуліся за баблом.