ГУБАЗіК высветліў прозвішчы толькі 75 беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне
Іх спісы былі паказаны ў эфіры тэлеканала АНТ.

Беларускія дабраахвотнікі ва Украіне
ГУБАЗіК высветліў прозвішчы толькі 75 беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Іх спісы былі паказаны ў эфіры тэлеканала АНТ. Сярод іх ёсць загінулыя: Герой Украіны Аляксей Скобля (пазыўны «Тур»), Ілля Хрэнаў («Ліцьвін»), Зміцер Апанасовіч («Тэрор», у спісе яго назвалі «Таксістам»). Толькі пра Апанасовіча ў дакуменце пазначана, што ён забіты.
Насамрэч ва Украіне налічваецца некалькі соцень добраахвотнікаў. Большасць з іх — у батальёне імя Кастуся Каліноўскага. У спіс трапілі найперш тыя добраахвотнікі, якія не хавалі свае твары, давалі інтэрв'ю, альбо з 2014-2015 гадоў ужо ваявалі і былі вядомыя спецслужбам РБ.
Сюжэт на АНТ праінфармаваў беларусаў, якія глядзяць дзяржаўнае тэлебачанне, пра існаванне «беларускіх нацбатальёнаў ва Украіне», якія выкарыстоўваюць бел-чырвона-белую сімволіку.
Паводле «Еўрарадыё».