Ляцяць пералётныя людзі…
Усе пагодзяцца з тым, што дабрабыт грамадзян асобна ўзятай краіны ацэньваецца не паводле дадзеных афіцыйнай статыстыкі, не па памеры ВУП і нават не па коштах у крамах. Таму што кошты ў крамах могуць быць еўрапейскія, а заробак — на ўзроўні жабрацтва (не будзем паказваць пальцам на краіну). Больш уяўны малюнак узнікае са сведчанняў пра тое, колькі чалавек жадаюць застацца ў краіне, а хто “хоць тушкай, хоць пудзілам імкнецца адсюль з’ехаць.
Усе пагодзяцца з тым, што дабрабыт грамадзян асобна ўзятай краіны ацэньваецца не паводле дадзеных афіцыйнай статыстыкі, не па памеры ВУП і нават не па коштах у крамах. Таму што кошты ў
крамах могуць быць еўрапейскія, а заробак — на ўзроўні жабрацтва (не будзем паказваць пальцам на краіну). Больш уяўны малюнак узнікае са сведчанняў пра тое, колькі чалавек жадаюць застацца ў
краіне, а хто “хоць тушкай, хоць пудзілам імкнецца адсюль з’ехаць.
На тыдні мы пра гэта даведаліся з першых вуснаў. “Дакладнай статыстыкай мы не валодаем, але, паводле некаторых звестак, па тым, што даходзіць пэўная статыстычная інфармацыя ад міграцыйных
органаў іншых краін за апошнія два гады, можна весці гаворку прыкладна пра 300–400 грамадзян Беларусі, якія ў сілу пэўных прычын просяць статус бежанца ў іншых дзяржавах,
— паведаміў 19 чэрвеня начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.
Калі Бягун не валодае дакладнай статыстыкай, то можна думаць, што “за апошнія два гады — гэта акурат з падзеяў 19 снежня 2010 года, з прэзідэнцкіх выбараў і масавых
рэпрэсій. І гэтую лічбу можна павялічыць у два-тры разы толькі за кошт разнастайных “палітычных. Пры гэтым некаторыя не просяць “статусу бежанца, але
ўладкоўваюцца на навучанне і працу — напрыклад, па праграмах кшталту праграмы Каліноўскага. І атрымліваюць від на жыхарства, але не статус бежанца.
Дарэчы, варта адзначыць, што насуперак сцверджанням прапаганды, Беларусь — зусім не прывабная і не гасцінная краіна. Той жа Аляксей Бягун паведаміў, што ў апошнія гады скарачаецца колькасць
іншаземцаў і асоб без грамадзянства, якія звяртаюцца да беларускіх уладаў па атрыманне статусу бежанца.
Паводле яго інфармацыі, у 2010 годзе па атрыманне статусу бежанца ў кампетэнтныя органы Беларусі звярнуліся 155 асоб, 140 было адмоўлена, статус бежанца атрымалі сем чалавек, дазвол на часовае
пражыванне — шэсць. У выніку — 13, куды падзеліся яшчэ двое, не вядома. У 2011 годзе бежанцамі ў Беларусі выказалі жаданне стаць 85 асоб, адмову атрымалі 53, статус бежанца
прадстаўлены 14-ці, яшчэ чатыры атрымалі дазвол на часовае пражыванне. “Зніклі, атрымліваецца, ужо 14 чалавек — мабыць, з’ехалі ў больш гасціннае месца.
З пачатку 2012 года зарэгістраваныя 22 звароты ў кампетэнтныя органы з хадайніцтвам аб атрыманні статусу бежанца. Усе яны зараз знаходзяцца на разглядзе. Асобы, якія звярнуліся, —
прадстаўнікі 16 дзяржаў, у асноўным былых рэспублік СССР. Ёсць таксама выхадцы з афрыканскіх дзяржаў. Бягун паведаміў, што кожны год у прадастаўленні статусу бежанца адмаўляецца прыкладна 85%
заяўнікаў. Большасць з іх — каля 70% — карыстаюцца праграмай рэпатрыяцыі ў трэція краіны. Астатнія высылаюцца ў тую краіну, з якой яны прыбылі ў Беларусь.
Вось табе і міф пра “гасціннасць. Калі мы такія добрыя, чаму ж ездзяць не да нас, а ад нас?
Хаця, у прынцыпе, у нас існуюць людзі, якія наўрад ці куды з’едуць. Бо з’язджаюць туды, дзе лепш. А такім людзям альбо і тут хораша, альбо ў лепшыя ўмовы не пушчаюць, каб яны гэтую
долю не зрабілі горшай.
Еўрасаюз можа зноў пашырыць спіс афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі, у дачыненні да якіх дзейнічаюць санкцыі. Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента па пытаннях Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай
Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці Гунар Віганд 18 чэрвеня ў Брусэлі.
“Вызваленне двух палітычных зняволеных (экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і яго даверанай асобы на выбарах Дзмітрыя Бандарэнкі) не перавяло мяч на бок ЕС. Мяч застаецца ў Мінску.
Мы, верагодна, можам пашырыць колькасць асоб, у дачыненні да якіх дзейнічае забарона на ўезд, — цытуе Віганда брусэльскае выданне “EUobserver.
“EUobserver паведамляе, што ў спіс таксама можа быць уключаны кіраўнік СП ТАА “Санта-Імпекс Брэст Аляксандр Машэнскі, “які адыграў важную ролю ў
кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года і лічыцца трэцім уплывовым алігархам пасля Пефціева і Чыжа. Адзначаецца таксама, што ЕС увёў эмбарга на пастаўку ў Беларусь
узбраенняў, якія могуць выкарыстоўвацца для ўнутраных рэпрэсій.
Віганд лічыць санкцыі эфектыўнымі. “Той факт, што мы працягваем аказваць націск на ўрад, мог спрыяць вызваленню некаторых з 23 палітзняволеных, — сказаў ён.
Але нашая дыпламатыя ўсё ж такі жыве і перамагае. Чарговую “скрышальную перамогу днямі атрымаў супрацоўнік пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН у Жэневе Андрэй Таранда ў час
прадстаўлення справаздачы спецдакладчыка ААН па свабодзе выказванняў і меркаванняў Франка ля Ру. Канешне ж, перамога была атрыманая на ўзроўні спрэчак “сам дурань, дзе нашы
дыпламаты — мастакі вышэйшага ўзроўню.
“Летась наша дэлегацыя акцэнтавала ўвагу спецдакладчыка па свабодзе выказванняў і меркаванняў на яго незбалансаваным падыходзе да ацэнкі сітуацыі ў краінах свету, — сказаў Таранда.
— У леташнім дакладзе спецдакладчык закрануў 70 краін, з якіх былі тры краіны Еўрапейскага саюза. У сёлетнім дакладзе мы бачым тую ж карціну: з 39 краін, якія трапілі ў поле зроку
спецдакладчыка, з еўрапейскіх краін згаданая толькі Іспанія. Складваецца ўражанне, што спецыяльны дакладчык наўмысна не ўзнімае праблемы ў заходніх краінах.
У сувязі з гэтым прадстаўнік Беларусі задаў спецдакладчыку шэраг пытанняў. У прыватнасці, Таранда пацікавіўся, ці ведае Франк ля Ру пра сітуацыю з пераследаваннем Джуліяна Асанжа, заснавальніка
партала Weakyleaks. “Ці ведаеце вы, што ўлады Швецыі, не выставіўшы журналісту абвінавачанняў, выдалі еўрапейскі ордэр на яго арышт? У вас, як у спецдакладчыка, не ўзнікла думкі, што
пераслед Асанжа можа быць палітычна матываваным, паколькі гэты пераслед пачаўся адразу пасля таго, як заснаваны ім партал размясціў рэзанансныя матэрыялы, якія маюць дачыненне да знешнепалітычнай
дзейнасці ЗША і шэрагу іншых краін? Вы накіравалі запыты па гэтай справе ўладам ЗША, Швецыі і Вялікабрытаніі? Ці маеце намер наогул рэагаваць па гэтай справе і калі? — спытаў
прадстаўнік Беларусі.
Ён таксама пацікавіўся, чаму спецдакладчык не ўзнімае пытанні “наконт сітуацыі са свабодай выказванняў і меркаванняў у інтэрнэце ў шэрагу краін ЕС, калі ёсць факты крымінальнага пераследу
грамадзян за выкарыстанне сацыяльных сетак і ажыццяўляецца перахоп электроннай карэспандэнцыі грамадзян.
Таранда папрасіў спецдакладчыка пракаментаваць сітуацыю “з законапраектамі ЗША, якія пад маркай барацьбы з парушэннямі аўтарскіх правоў у інтэрнэце дазваляюць ураду і карпарацыям блакаваць
сайты без якога-небудзь судовага разбору.
Падобна на тое, што ніхто не вучыў беларускага дыпламата: парушэнне правоў чалавека ў іншых краінах зусім не апраўдвае парушэння правоў чалавека ў тваёй. Гэта ўсё роўна, каб злачынца сказаў:
“Вось той учыніў яшчэ больш злачынстваў, таму я невінаваты. Так што і Таранда пралятае над Жэневай.