Міхаіл Падаляк: Неўзабаве баявыя дзеянні перанясуцца на тэрыторыю Расіі
Расійская Федэрацыя сама неўзабаве перанясе ваенныя дзеянні на сваю тэрыторыю. А інцыдэнты са складамі зброі і паліва будуць толькі пачашчацца.
![Пажар у Бранску. Фота nikvesti.com Пажар у Бранску. Фота nikvesti.com](/img/v1/images/pazar_rf.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пажар у Бранску. Фота nikvesti.com
Пра гэта ў размове з украінскай рэдакцыяй Radio Free Europe сказаў антыкрызісны дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
"Яны лічылі, што гэтая вайна дзесьці там адбываецца, а мы тут сядзім — шампанскае, ікра і гэтак далей, — разважаем, ходзім у госці, тусуемся ў начных клубах. Але інтэнсіўнасць баявых дзеянняў, якую сёння дэманструе Расійская Федэрацыя, яна адназначна перанясе баявыя дзеянні на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі. Гэта ж зразумела.
І не важна, хто там будзе ваяваць. Можа быць, яны будуць там правакацыі свае ствараць, магчыма, яны будуць падрываць...
Безумоўна, такія эксцэсы на базах гаруча-змазачных матэрыялаў, на складах са зброяй будуць толькі павялічвацца. Нават калі Украіна не будзе да гэтага датычная, безумоўна, мы будзем з цікавасцю за гэтым назіраць, як падае вялікая і магутная расійская вертыкаль улады».