Парашэнка: свет ніколі ўжо не будзе такім, як да 24 лютага
Пяты прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка лічыць, што свет больш не будзе ніколі такім, як быў да 24 лютага.

Пётр Парашэнка. Фота: eurosolidarity.org
«Я магу падкрэсліць — я быў цвёрда перакананы, што вайна будзе. Таму пачынаючы з кастрычніка месяца я падаваў законапраекты, на кожным тэлеэфіры, на кожнай Пагаджальнай Радзе ў парламенце я ініцыяваў пасяджэнне РНБА. Я спрабаваў павялічыць здольнасць краіны даваць адпор. Што мог — зрабіў», — кажа Парашэнка.
Ён таксама адзначыў, што яго ўразілі пакуты дзяцей. І гэта не толькі забітыя дзеці.
«Калі вы бачыце карцінку, дзе хлопчык прыносіць кансервы на магілу мамы, якая пахаваная ў яго ў двары, нармальны чалавек гэта вытрымаць не можа. Калі вы бачыце за мяжой, калі на спіне ў дзяўчынкі напісаны адрас… Гэтыя эмоцыі замежнікам не перадаць. Таму што яны на гэта глядзяць як на галівудскі фільм жахаў, яны не адчуваюць, які болем прасякнута гэтая атмасфера», — распавядае Парашэнка.
Ён таксама перакананы, што мы сапраўды павінны пра гэта не забыць. Мы дакладна павінны гэта памятаць.
«Я не сумняваюся ў нашай перамозе. Украіна ніколі не здасца. Гаворка ідзе толькі аб працягласці вайны, але цяпер з дапамогай свету, з паступленнем узбраення, гэтая перамога будзе хутчэйшай. Але мы дакладна павінны гэта памятаць, калі будзем аднаўляць Украіну», — падкрэсліў Парашэнка.