Павел Усаў: Ні перамогі, ні арміі, ні Макдональдса…

Палітолаг Павел Усаў у сваім тэлеграм канале разважае, што ў Расіі так званая «Партыя вайны», створаная пуцінскай прапагандай, можа стаць сур’ёзнай праблемай. Цяпер рэжыму тэрмінова патрэбныя "ворагі-здраднікі", пажадана высокага рангу.

8ff8eb11_15e41d7762a6cf19764f98fc2cbb187f.jpg

Адназначна, што сіл і магчымасці весці вайну да пераможнага канца ў РФ няма, але "Саступкі", "адвод войскаў", успрымаецца расейскім грамадствам, нацяганым на вайну і перамогу, адназначна як здрада.

Насельніцтва "Z" (ад "экспертаў", да "бабуль Пуціна") чакала параду на Крэшчаціку або татальнага знішчэння Украіны любой цаной, але не адступлення. Усе яны гатовыя былі біцца за цукар, карыстацца "Росграмам" — абы толькі перамагчы сусветны фашызм.

Цяпер "партыя вайны", партыя "Za перамогу", створаная пуцінскай прапагандай (мяркуючы па каментарах і рэакцыя), можа стаць сур'ёзнай унутранай праблемай для рэжыму Пуціна.

Узровень агрэсіі і абурэння зашкальвае — раней уся гэтая істэрыя і нянавісць афармлялася як місія і накіроўвалася на канкрэтнага адрасата, “укранацыстаў”. А цяпер — аказваецца — місія праваленая. І вінаватыя ў гэтым — дзесьці ўнутры, сярод іх.

Да ідэалагічнай і маральнай фрустрацыі дадавацца эканамічная і сацыяльная. Няма ні перамогі, ні арміі, ні Макдональдса. Для імперыі гэта стане адчувальным ударам (а ў перспектыве можа і нават ісмяротным ударам).

Дзясятак гадоў рускіх прымушалі верыць у непераможнасць, моц, рыхтавалі да вайны і перамогі, а цяпер прымусіць верыць у іншае (калі Кіеў стаіць, а Зяленскі прэзідэнт) у некалькі дзён і нават месяцаў, будзе, напэўна, немагчыма.

Можа быць, мы ўбачым разгон дэманстрацыі "Za Vойну", самагубства зняверышыхся ідэолагаў і масавыя праклёны на адрас рэжыму. Рэжыму тэрмінова патрэбныя "ворагі-здраднікі", пажадана высокага рангу.