Польскія праваахоўнікі звярнуліся да сведкаў расійскіх злачынстваў ва Украіне
Польскія праваахоўныя органы просяць бежанцаў даваць паказанні.

Будынкі ў Харкаве, разбураныя ў выніку расійскіх удараў, 8 сакавіка. Фота PAP/DSNS
У сувязі з расследаваннем узброенага нападу Расійскай Федэрацыі на Украіну, Нацыянальная пракуратура Польшчы заклікае людзей, якія сталі сведкамі расійскіх злачынстваў падчас вайны, якая працягваецца, прыходзіць у польскія праваахоўныя органы для дачы паказанняў і доказаў.
Расследаванне праводзіць Агенцтва ўнутранай бяспекі пасля кансультацыі з украінскім бокам, які папрасіў Польшчу пра дапамогу ў дакументаванні ваенных злачынстваў, учыненых расійскімі войскамі.
Польскія следчыя таксама пастаянна супрацоўнічаюць з Міжнародным крымінальным судом.
Кожнага бежанца, які стаў сведкам ваенных злачынстваў на тэрыторыі Украіны або пацярпеў у іх выніку, польскі бок просіць паведаміць пра гэта ў бліжэйшы ўчастак паліцыі, пракуратуры або Агенцтву ўнутранай бяспекі.
www.gov.pl, www.polskieradio.pl