Прайшлі цырымоніі ўручэння Нобелеўскіх прэмій
У Стакгольме ў суботу, 10 снежня, прайшла цырымонія ўзнагароджання Нобелеўскімі прэміямі 2011 года ў галіне літаратуры, медыцыны, фізікі, хіміі і эканомікі. У той жа дзень у Осла была
ўручана Нобелеўская прэмія міру.
Нобелеўскай прэміяй міру ўганараваныя тры жанчыны
У сталіцы Нарвегіі Осла адбылася цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру 2011 года, якую падзялілі паміж сабой тры жанчыны: прэзідэнт Ліберыі Элен Джонсан Сірліф, удзельнік руху за мір з Лібэрыі
Лейма Гбові і змагарка за дэмакратыю з Емена Таваккол Карман.
У Стакгольме ў суботу, 10 снежня, прайшла цырымонія ўзнагароджання Нобелеўскімі прэміямі 2011 года ў галіне літаратуры, медыцыны, фізікі, хіміі і эканомікі. У той жа дзень у Осла была
ўручана Нобелеўская прэмія міру.
Нобелеўскай прэміяй міру ўганараваныя тры жанчыны
У сталіцы Нарвегіі Осла адбылася цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру 2011 года, якую падзялілі паміж сабой тры жанчыны: прэзідэнт Ліберыі Элен Джонсан Сірліф, удзельнік руху за мір з Лібэрыі
Лейма Гбові і змагарка за дэмакратыю з Емена Таваккол Карман.
Журы Нобелеўскага камітэта адзначыла іх барацьбу за абарону жанчын ад гвалту і права жанчын на ўдзел у міратворчым працэсе.
Грашовая прэмія ў памеры паўтара мільёна долараў будзе пароўну падзеленая паміж лаўрэатамі. Пераможцам ўручылі залатыя медалі і дыпломы.
72-гадовая Сірліф стала першай жанчынай, абранай кіраўніком дзяржавы на Афрыканскім кантыненце. Лічыцца, што шмат у чым дзякуючы яе намаганням ў Ліберыі ўдалося спыніць 14-гадовую грамадзянскую
вайну. Паведамленне аб яе узнагароджанні з'явілася за некалькі дзён да прэзідэнцкіх выбараў.
39-гадовая Гбові вяла кампанію за мір падчас грамадзянскай вайны ў Ліберыі.
32-гадовая маці траіх дзяцей Таваккол Карман з Емена стала першай арабскай жанчынай, якая атрымала прэмію. У 2005 годзе яна заснавала арганізацыю "Жанчыны-журналісты без
кайданоў".
У гэтым годзе на прэмію міру быў намінаваны 241 кандыдат, што з'яўляецца рэкордам.
Томас Транстрэмер лаўрэат Нобелеўскай прэміі 2011 года па літаратуры
Прэмія прысуджана Транстрэмеру "за тое, што яго кароткія, напаўпразрыстыя вобразы даюць нам абноўлены погляд на рэальнасць".
Нобелеўская прэмія па літаратуры — адна з самых непрадказальных узнагарод у свеце.
Нягледзячы на велізарную колькасць прагнозаў, лічыцца, што за ўсю гісторыю існавання прэміі адгадаць імя яе лаўрэата букмекерам атрымоўвалася толькі тройчы.
Хто такі Томас Транстремер? Шведаў не трэба двойчы пытацца пра тое, хто такі Транстрэмер. Імя гэтага паэта трывала ўвайшло ў гісторыю сучаснай шведскай літаратуры.
Томасу Транстрэмеру — 80 гадоў. Ён нарадзіўся ў Стакгольме 15 красавіка 1931 года. Паводле асноўнай прафесіі — доктар-псіхолаг, а таксама прафесійны піяніст.
Дакладныя навукі
Нобелеўская прэмія па хіміі 2011 прысуджана ізраільцяніну Даніэлю Шэхтману за даследаванні структуры квазікрышталёў.
Даніэль Шэхтман
Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне ў гэтым годзе была прысуджана Брусу Бэтлеру з ЗША, французу Жулю Хоффману і канадцу Ральфу Стэйнману за даследаванні ў галіне імуналогіі.
Астрафізікі з ЗША Сол Перлмуттэр і Адам Рысс, а таксама аўстраліец Браян Шміт сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіцы "за адкрыццё паскоранага пашырэння Сусвету праз назіранне далёкіх
звышновых".
Паводле BBC