Расія прыцягвае прыватныя ахоўныя фірмы да вайны з Украінай?

Пра гэта кажа адзін з такіх «прыватных ахоўнікаў», які трапіў у палон да ўкраінскіх сілавікоў, паведамляе СБУ ў сваім тэлеграм-канале.

fota_dzmitryja_dzmitryeva_novychas_805_logo_1.jpg

СБУ апублікавала відэа, дзе найміт прызнаецца, што за 2 тысячы долараў ЗША пайшоў працаваць у ахоўную фірму ў Растове. Яго, цывільнага чалавека, нанялі дастаўляць груз, інфармацыю пра які трымалі ў таямніцы.

Ужо потым аказалася, што яго задача – даставіць 2 камазы боепрыпасаў для бамбардзіроўкі жылых раёнаў Харкава.

Тую расійскую калону ўкраінскія вайскоўцы цалкам разграмілі, адзначае СБУ. Расіяніну на відэа пашанцавала больш — ён атрымаў раненні, але не загінуў. Ён зразумеў, што ніхто не збіраўся разлічвацца з "добраахвотнымі смяротнікамі" з "ахоўнага агенцтва". Іх папросту паслалі на смерць.