Расія страціла ў Украіне больш за 7000 вайскоўцаў?
Паводле інфармацыі Пентагона, Расія страціла ў Украіне больш за 7000 вайскоўцаў, піша NYT
Гэта перавышае колькасць амерыканскіх вайскоўцаў, якія загінулі за 20 гадоў. Таксама па даных прадстаўнікоў Пентагона, у расійскай арміі ад 14 да 21 тысячы параненых.
Пры гэтым ананімныя крыніцы New York Times адзначаюць, што іх даныя могуць быць недакладныя. Яны складзеныя на аснове інфармацыі СМІ, афіцыйных лічбаў бакоў, спадарожнікавых здымках і відэа абстрэлаў расійскіх войскаў.
Паводле Медуза