Расійскія вайскоўцы выкралі чатырох журналістаў у Мелітопалі

Раніцай 21 сакавіка расійскія вайскоўцы выкралі чатырох журналістаў «МВ-холдингу». Да іх дахаты прыйшлі ўзброеныя людзі — і журналістаў павезлі ў невядомым кірунку.

Міхаіл Кумко

Міхаіл Кумко

Пра гэта паведамляе Нацыянальны саюз журналістаў Украіны. Раніцай 21 сакавіка былі выкрадзеныя выдавец Міхаіл Кумко, выпускаючы рэдактар Яўгенія Баран, журналісткі Юлія Альхоўская і Любоў Чайка.

Сёння дадому да іх прыйшлі ўзброеныя людзі, журналістаў павезлі іх у невядомым кірунку. Генеральны дырэктар «МВ-холдынгу» Ганна Мядзведзь у каментары Нацыянальнаму Саюзу журналістаў Украіне (НСЖУ) пацвярджае, што сёння каля 6 гадзін раніцы узброеныя людзі спачатку прыехалі да журналістак Юліі Альхоўскай і Любові Чайкі, канфіскавалі хатні сервер. Потым прыехалі да іншых супрацоўнікаў холдынгу.

— Тыдзень таму мяне рускія выклікалі на размову і прапаноўвалі іх падтрымліваць, — кажа Ганна Мядзведзь. — Сустракаліся ў рэдакцыі, у якую яны праніклі самавольна і абшукалі. Хочуць, каб мы былі лаяльнымі і іх падтрымлівалі. Я згоды не дала — і мы разышліся.

Пазней стала вядома, што трох журналістаў пасля размоў аб неабходнасці супрацоўнічаць з захопнікамі адпусцілі. Пакуль змяшчаецца ў невядомым месцы Міхаіл Кумок.

— Міхаіл Уладзіміравіч з'яўляецца ўладальнікам холдынгу і выдаўцом, але ён цалкам адышоў ад рэдакцыйных спраў, — адзначае Ганна Мядзведзь. — Падкрэслівае, што сышоў на пенсію. Спадзяюся, праз некалькі гадзін ён усё-такі будзе на свабодзе.

Нацыянальны саюз журналістаў Украіны выказвае салідарнасць і падтрымку мелітопальскім журналістам, якія дэманструюць прынцыповую пазіцыю і мужнасць, адпрэчваючы супрацоўніцтва з акупантамі. Ціск, ператрусы, выкраданні — арсенал запалохвання журналістаў і актывістаў, які захопнікі аператыўна задзейнічаюць на часова акупаваных тэрыторыях.

Паводле Медузы, SPILKA News