«Разрабаваныя выпаленыя цагляныя каробкі». Рубежнае — другі Марыупаль (фота)
У горадзе ацалелых дамоў няма — Сяргей Гайдай паказаў фота знішчанага расіянамі Рубежнага.

Фота з Telegram Гайдая
Расійскія
захопнікі фактычна знішчылі горад Рубежнае ў Луганскай вобласці — ацалелых
дамоў няма, многія з іх аднавіць немагчыма, паведамляе www.pravda.com.ua
Кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай адзначыў: "Рубежнае падзяліла лёс Марыупаля. Прамысловы горад разбураны дашчэнту, ацалелых будынкаў няма, многія дамы аднавіць немагчыма. У дварах — могілкі".
Сяргей Гайдай нагадаў, што да вайны ў Рубежным пражывала больш за 60 тысяч жыхароў, якія працавалі на заводах, у бюджэтнай сферы, у развітым малым прадпрымальніцтве. А сёння Рубежнае — гэта "разрабаваныя выпаленыя цагляныя каробкі".

Фота з Telegram Гайдая
Пры гэтым, па словах Гайдая, у горадзе да гэтага часу застаюцца людзі, яны "ў закладніках у кадыраўцаў жывуць у падвалах горада".

Фота з Telegram Гайдая
Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі паказаў фота знішчанага горада і дадаў, што Рубежнае прыйдзецца будаваць амаль з нуля.

Фота з Telegram Гайдая