Рускія вайскоўцы скралі ежу ў жывёл з харкаўскага экапарку
Ноччу рускія вайскоўцы забралі моркву, буракі і капусту, што прызначаліся для жывёл.
У Харкаўскай
вобласці расійскія акупацыйныя войскі скралі гародніну, якая прызначалася для
жывёл з экапарку «Фельдман».
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў намеснік мэра Дняпра Міхаіл Лысенка: «"Фельдман Экапарк" знаходзіцца ў 300 метрах ад ваякаў РФ. Сёння ноччу яны спёрлі ў нашых жывёл моркву, буракі і капусту. У мяне няма эмоцый», — напісаў Лысенка.
8 красавіка ў Дняпро прывезлі тыгра, які жыў у харкаўскім «Фельдман экапарку». Жывёла знаходзіцца ў стрэсавым стане, таму што экапарк быў пад абстрэламі.
Паводле УНІАН