Спыніць гонку лічбаў
Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) настойліва рэкамендуе ўладам Беларусі “значна абмежаваць унутраны попыт. Пра гэта гаворыцца ў ацэнцы справаздачы Міністэрства фінансаў Беларусі
аб выкананні ўмоў 2-га транша Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.
У выніку працягвання ў 2011 годзе палітыкі празмернага стымулявання ўнутранага попыту да гэтага часу не ўдалося вырашыць ключавую праблему эканомікі Беларусі — крытычна высокі дэфіцыт
рахунку бягучых аперацый. Гэта выклікала трохзначную інфляцыю і нарастанне праблем у банкаўскім сектары, піша інфармагенцтва БелаПАН.

У мэтах хутчэйшай стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі ЕАБР “настойліва рэкамендуе ўладам Беларусі значна абмежаваць унутраны попыт праз спыненне эмісійнага фінансавання дзяржаўных праграм
і ўзмацненне жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі, у тым ліку праз павышэнне рэальных працэнтных ставак да станоўчага ўзроўню.
Як гаворыцца ў дакуменце, на фоне праблем з валютай у пачатку мінулага года інтэнсіўнае фінансаванне дзяржпраграм з эмісійных крыніц (7% ВУП за першыя пяць месяцаў) і значнае павелічэнне зарплаты
справакавалі больш глыбокую, чым чакалася, дэвальвацыю беларускага рубля і імклівы рост цэн у эканоміцы. Спажывецкія цэны за 10 месяцаў узраслі на 89%, а кошты вытворцаў — больш чым у два
разы. Як чакаецца, па выніках года індэкс спажывецкіх цэн перавысіць 120%.
Эмісійнае фінансаванне ў другім паўгоддзі некалькі замарудзілася — часткова дзякуючы спыненню мэтавага крэдытавання эканомікі з боку Нацбанка. “Тым не менш, за 9 месяцаў
фінансаванне дзяржпраграм з эмісійных крыніц склала 10 трыльёнаў рублёў (5,3% ВУП), і працягваецца далей, ставячы пад пагрозу выдачу трэцяга траншу, па ўмовах якога аб’ём крэдытаў па
дзяржпраграмах не павінен перавышаць 4% ВУП па выніках года, — сказана ў дакуменце.
Нягледзячы на некаторае паляпшэнне ў гандлі таварамі і паслугамі ў апошні час, дэфіцыт рахунку бягучых аперацый застаецца па-ранейшаму высокім. Калі ў 2010 годзе ён фінансаваўся прыватызацыйнымі
паступленнямі, то ў бягучым годзе — назапашваннем знешняй запазычанасці, выплата працэнтаў па якой, у сваю чаргу, прыводзіць да чарговага пагаршэння паказчыкаў у эканоміцы.
Узровень міжнародных рэзерваў пры гэтым застаецца “непрымальна нізкім і не перавышае 1,2 месяцы імпарту.
Робячы прагноз на 2012 год, кіраўнік аналітычнага цэнтра “Стратэгія Леанід Заіка таксама засцерагаў урад Беларусі ад гонкі за паказчыкамі. Паводле яго слоў, уладам не варта
арыентавацца на рост ВУП на ўзроўні 5,5%. “Лепш за ўсё, каб быў нулявы рост або нават падзенне ВУП на 5–7%, — зазначыў эканаміст.