У Кіеве прыпынілі разгляд справы аб забойстве Паўла Шарамета: фігуранты на фронце

«Цяпер ужо 2024 год, а мы яшчэ не дайшлі да стадыі (вядзення справы), нават не пачыналася», — кажа адвакат.

Павел Шарамет

Павел Шарамет

Разгляд справы спынены ў сувязі з тым, што двое яе фігурантаў — Андрэй Антоненка і Яна Дугар — зараз праходзяць баявыя заданні на фронце.

Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева спыніў расследаванне справы аб забойстве журналіста Паўла Шарамета, у якім фігуравалі Андрэй Антоненка, Юлія Кузьменка і Яна Дугар, у сувязі з вайсковай службай Антоненкі і Дугар.

Пра гэта ў каментары Укрінформу паведаміў адвакат Антоненкі Дзмітрый Кругавы.

«Яна і Андрэй — кадравыя вайскоўцы. У прыватнасці, Яна была прызваная па мабілізацыі ў 2022 годзе. Яна і Андрэй праходзяць вайсковую службу, прыцягваюцца да выканання задач непасрэдна ў раёне баявых дзеянняў, і ў сувязі з тым, што у іх не заўсёды ёсць магчымасць прысутнічаць на судовых пасяджэннях, было заяўлена хадайніцтва (абароны — рэд.) аб спыненні судовага разгляду. І сёння суд задаволіў (гэта — рэд.) хадайніцтва аднаго з абаронцаў Дзяніса Ламанава спыніць (разгляд гэтай справы — рэд.)», — адзначыў ён.

Глядзіце таксама

Акрамя таго адвакат растлумачыў, што ў 2022 годзе працяглы час склад суда, які раней разглядаў гэтую справу, не мог працягваць вяршыць правасуддзе.

«Частка прысяжных з'ехала за мяжу. Адзін з прысяжных быў мабілізаваны. І ў сувязі з тым, што склад суда быў зменены, мы пачалі разглядаць справу з самага пачатку. А цяпер ужо 2024 год, а мы яшчэ не дайшлі да стадыі (вядзення справы — рэд.), нават не пачыналася», — сказаў адвакат.

Як паведамлялася, журналіст Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля.

12 снежня 2019 года тагачасны міністр унутраных спраў Арсен Авакаў заявіў аб затрыманні і аб'яўленні падазрэнняў лекарцы і валанцёрцы Юліі Кузьменка, медсястры дэсантнага батальёна Яне Дугар і ветэрану АТА Андрэю Антоненку.

У верасні 2020 года абвінаваўчы акт у дачыненні да іх быў скіраваны ў суд.

Глядзіце таксама

4 студзеня 2021 года былі апублікаваныя аўдыязапісы, на якіх супрацоўнікі КДБ Беларусі нібыта абмяркоўваюць выдаленьне палітычных апанэнтаў, у прыватнасьці, Шарамета. Экс-супрацоўнік беларускага спэцназа Ігар Макар, які перадаў аўдыязапісы ўкраінскай паліцыі, 19 студзеня таго ж года даў паказаньні ў Кіеве па справе замоўнікаў забойства Шарамета.