У Кіеве загінула журналістка Вера Гірыч
Расійская ракета трапіла ў дом, дзе жыла журналістка.
У выніку ракетнага ўдару ў Кіеве загінула журналістка "Радіо Свобода" Вера Гірыч. Пра гэта паведаміў яе калега Аляксандр Дземчанка на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Паводле яго слоў, расійская ракета патрапіла ў дом, дзе была журналістка. Яе цела знайшлі раніцай 29 красавіка. Журналістка праляжала там усю ноч.
Аляксандр Дземчанка таксама абнародаваў фота разбітай машыны. Ён узгадаў, што некалькі гадоў таму яна вазіла журналістаў у Нямешаева, каб расказваць, як шукаць інфармацыю на акупаваных тэрыторыях.
«Я проста не ведаю, як сказаць, які выдатны чалавек сышоў», — дадаў журналіст.