Уладзімір Пастухоў: Зноў хацелі як найлепш, але зрабілі нават горш, чым заўсёды
Расійскі палітолаг Уладзімір Пастухоў у сваім тэлеграм-канале разважае пра тое, нашто Расіі наогул была патрэбная вайна.
— Я спрабую зразумець, што ўсё ж такі з'яўляецца для Крамля жаданым end point у гульні з Украінай.
Ну, дапусцім, яны дасягнулі сваіх фантастычных недасяжных мэтаў, выйшлі на заходнія межы Украіны, паставілі там новую «жалезную заслону», пасадзілі ў Кіеве марыянеткавую ваенна-грамадзянскую адміністрацыю на чале з якім-небудзь Чукам або Гекам. І што? У лепшым выпадку — Прыбалтыка, як яна знятая Паўлам Чухраем у "Халодным танга" , з пяром пад рабро і выбухоўкай у пад'ездзе на доўгія гады.
А потым, пры першых прыкметах адлігі, — украінскі бунт, яшчэ больш бязлітасны, чым рускі, але цалкам асэнсаваны. І трыгер для распаду, але ўжо не СССР, а ўсёй глыбіннай імперыі ад Татарстана да Чукоткі.
Атрымліваецца, што ўсё гэта не працуе, калі Захад не адступіцца. Няма ў Расіі ніякіх спраў і інтарэсаў ва Украіне. Гэтая вайна вядзецца, каб напалохаць Захад і, калі Захад не напалохаецца, — а гэта з кожным днём становіцца ўсё больш відавочным, — то яна акажацца пасткай для «рускага свету».
Зноў хацелі як лепш, але зрабілі нават горш, чым заўсёды.
Мы на парозе сціскання "рускага свету" да памераў "чорнай дзіркі". Так, часам "чорныя дзіркі" пасля калапсу выкідваюць са сваіх нетраў новыя зоркі. Але ці чакае нас пасля выбух "звышновай" Расіі — вялікае пытанне.
Да таго ж усё роўна спачатку прыйдзецца перажыць калапс…