Справа Сталіна жыве: Жудасная гісторыя палонных, якіх вызвалілі і адправілі ў ГУЛАГ, можа паўтарыцца

Заходнія кампаніі, што засталіся ў РФ, становяцца саўдзельнікамі вайны? Кіраўнік МЗС Украіны заявіў, што мабілізацыя ў РФ уплывае на міжнародны бізнес, які застаўся працаваць там.

c07bd6ff39f95ba326c337137b8785b1_5509_2x.webp

Мабілізацыя ў Расіі наўпрост паўплывае на міжнародны бізнес, які працягвае працаваць у РФ. Пра гэта ў суботу, 24 верасня, заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. Ён дадаў, што цяпер у заходняга бізнесу застаўся выбар — альбо стаць саўдзельнікамі пуцінскай вайны, альбо неадкладна сысці з Расіі.

«Мабілізацыя Пуціна таксама напрамую ўплывае на міжнародны бізнес, які працягвае працаваць у Расіі. Цяпер яны абавязаныя па законе дапамагаць уладам у прыцягненні сваіх супрацоўнікаў», — напісаў Кулеба ў Твітары.

Нагадаем, 21 верасня Уладзімір Пуцінабвясціў частковую мабілізацыю ў Расіі. І рускія мужчыны пачалі масава выязджаць з краіны. А сёння ён падпісаў закон, які прадугледжвае ўзмацненне пакарання за адмову ваяваць. За адмову ад удзелу ў ваенных дзеяннях гэтым законам прадугледжана да трох гадоў пазбаўлення волі, а калі такая адмова пацягнула «цяжкія наступствы» — да 10 гадоў. Такі ж тэрмін прадугледжаны за невыкананне загаду.


На гэты конт у сваім тэлеграмегісторык Аляксандр Фрыдманадзначыў, што ў салдат застаецца выбар: смерць або 10 гадоў турмы. Справа Сталіна жыве — палонных, якія не захацелі ў безнадзейнай сітуацыі загінуць, могуць пасля вызвалення абправіць у новы ГУЛАГ.

Пуцін падпісаў закон аб унясенні паправак у КК РФ з пакараннем за здачу ў палон. Жудасная гісторыя з палоннымі чырвонаармейцамі, якія пасля вызвалення з палону па волі Сталіна адправіліся ў ГУЛАГ, можа паўтарыцца. Калі расійскі бок вырашыць, што салдаты і афіцэры добраахвотна здаліся ва ўкраінскі палон (іншымі словамі — адмовіліся гінуць), то іх могуць абвясціць здраднікамі і прысудзіць да турэмнага пакарання тэрмінам да 10 гадоў. У такіх умовах складана сабе ўявіць, што ў бліжэйшы час працягнуцца абмены палоннымі.