Зяленскі заявіў пра новую хвалю вайны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што расійскае войска дэматываванае і штодня будзе станавіцца слабейшым. Расіяне думаюць пра абарону акупаваных тэрыторый.

fota_dzmitryja_dzmitryeva_novychas_805_logo_1.jpg

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што расійскія войскі змянілі тактыку і думаюць пра абарону акупаваных тэрыторый. Украінскія сілы плануюць перахапіць ініцыятыву, што ўжо сведчыць пра іншую хвалю вайны. Пра гэта кіраўнік дзяржавы сказаў падчас інтэрв'ю для прадстаўнікоў фінскіх, шведскіх, дацкіх і нарвежскіх СМІ, паведамляе korrespondent.net.

"Сказаць, што расіяне адразу пабягуць пасля нашага контрнаступлення? Хацелася б... Каб менш было ахвяр сярод іх. У любым выпадку мы павінны разумець, што расійскія войскі з кожным днём памяншаюцца. Тое, што яны набіраюць нейкіх людзей ваяваць — гэта не пра войскі, гэта пра іх народ", — адзначыў украінскі прэзідэнт.

Са слоў Зяленскага, расійскае войска дэматываванае, і хоць там яшчэ ёсць некаторыя групы, ахвочыя ваяваць, але яны ўсё роўна губляюць матывацыю.

"Мы чуем і бачым, як яны баяцца нас. Мы чуем, як яны не хочуць ваяваць. Яны баяцца, што калі будуць бегчы — іх расстраляе іх кіраўніцтва...", — заявіў прэзідэнт.

Зяленскі адзначыў, што войскі РФ будуць штодня станавіцца слабейшымі.

"Яны ўжо змянілі тактыку. Яны ўжо думаюць пра абарону акупаваных тэрыторый. Гэта ўжо іншая хваля гэтай вайны, яна не простая і для нас. Іх настойлівасць на полі бою, што было ў пачатку, разбіта нашымі сіламі. І сёння яны абкопваюцца, робяць абарончыя рубяжы і да таго падобнае. Гэта (вызваленне тэрыторый. — Рэд.) будзе складана для нас, вельмі няпроста. Але гэта ўжо другая частка, у якой мы збіраемся забраць ініцыятыву ў гэтай вайне", — падкрэсліў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Нагадаем, днямі Зяленскі заклікаў міжнародных партнёраў да працягу паставак збоі, каб паскорыць поспех УСУ ў вайне з Расіяй, інакш існуе магчымасць, што вайна зацягнецца.

Як паведамлялася, контрнаступленне ўкраінскай арміі ўжо працягваецца і паступова знішчае магутнасці расійскіх захопнікаў.