Адбылася прэзентацыя дакументальнага фільму “Ефросиния Керсновская. Житие“, прысвечанага творчасці былога вязня ГУЛАГу

15 снежня, у Мінску, у Гістарычнай майстэрні, на чарговым пасяджэнні дыскусійнага  кінаклубу  “Невядомая Беларусь адбылася прэзентацыя расійскага дакументальнага фільму “Ефросиния Керсновская. Житие“ . Стужка прысвечана творчасці былога вязня сталінскіх канцлагераў Ефрасінні Кярсноўскай (08.01.1908, маёнтак Цапілава каля горада Сарокі ў Малдове — 08.03.1994, Есентукі, Расія). У сваіх дзённіках яна не толькі апісала страхі ГУЛАГу, але і з дакументальнай дакладнасцю зафіксавала ў малюнках ўсе жахлівыя здзекі над ні ў чым не вінаватымі людзьмі.



9a3f54913bf27e648d1759c18d007165.jpg

15 снежня, у Мінску, у Гістарычнай майстэрні, на чарговым пасяджэнні дыскусійнага  кінаклубу  “Невядомая Беларусь адбылася прэзентацыя расійскага дакументальнага фільму “Ефросиния Керсновская. Житие“ . Стужка прысвечана творчасці былога вязня сталінскіх канцлагераў Ефрасінні Кярсноўскай (08.01.1908, маёнтак Цапілава каля горада Сарокі ў Малдове — 08.03.1994, Есентукі, Расія). У сваіх дзённіках яна не толькі апісала страхі ГУЛАГу, але і з дакументальнай дакладнасцю зафіксавала ў малюнках ўсе жахлівыя здзекі над ні ў чым не вінаватымі людзьмі. Дзённікі Кярсноўскай сталі своеасаблівым абвінавачваннем сталінізму і экспанаваліся ў многіх гарадах Расіі і Італіі. 

(На здымку: Уладзімір Раманоўскі)

      
Рэжысёр і прадзюсар гэтай 50-хвіліннай каляровай кінастужкі Уладзімір Мелецін да ўдзелу ў фільме запрасіў, сярод іншых, старшыню камісіі па рэабілітацыі рэпрэсаваных пісьменнікаў Віталя Шанталінскага, старшыню міжнароднага гісторыка-асветніцкага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства “Мемарыял Арсена Рагінскага, кіраўніка фонду Еўфрасінні Полацкай, наступніка аўтарскага права на ўсе творы Кярсноўскай   Ігара Чапкоўскага і айца Уладзіміра (Вігілянскага). 
Яны распавядаюць пра трагічны лёс Ефрасінні Кярсноўскай. У 1940 годзе пасля савецкай акупацыі Бесарабіі яна стала вязнем ГУЛАГу, які, па задуме яго стваральнікаў, павінен быў не толькі раз’яднаць грамадства, але і забіць любую думку аб салідарным супраціве таталітарнаму рэжыму. Але ў цынічных і рабскіх умовах канцлагеру гераіня стужкі захавала чалавечыя гонар і годнасць. Нават калі пасля ўцёкаў Кярсноўская была арыштавана і прысуджана да расстрэлу, яна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні і сказала, што чалавек варты столькі, колькі каштуе яго слова. Але здарыўся цуд і смяротную кару ёй замянілі на 10 год лагераў. Пазней яна напіша, што ў лагерным моргу адчувала сябе больш вольнай, чым сярод жывых рабоў сталінскага ГУЛАГу.
Пасля вызвалення Кярсноўская скончыла курсы горных майстроў і яшчэ сем з паловай гадоў працавала ў шахтах Нарыльска, затым знайшла маці, пасялілася з ёй ў Есентуках і зафіксавала сваю 17-гадовую трагедыю ў 12 агульных сшытках, дзе знаходзяцца 703 каляровых малюнкі са сцэнамі лагернага жыцця і аўтарскімі каментарамі. Як адзначае Арсен Рагінскі, спалучэнне камернай формы з эпічным зместам малюнкаў аказваюць нязвычанае ўражанне на гледача. Італьянская прэса пісала, што графічныя вобразы Кярсноўскай агучваюць жах, гнеў і боль, услаўляюць перамогу прыгажосці і мастацтва над злом і смерцю. У пагібельнай сітуацыі жанчына выжыла, бо чытала ўголас вершы любімых паэтаў. Яна не пахавала свае ўспаміны пад плітой маўчання з-за страху зноў апынуцца ў лагеры. Яе ілюстраваная аўтабіяграфія, якая вяртае нам галасы і твары вязняў ГУЛАГу, напісаная рукой пераможцы, а не ахвяры.


Як адзначыў былы вязень сталінскіх лагераў Уладзімір Раманоўскі, сваім жыццём Ефрасіння Кярсноўская даказала, што чалавек можа перамагчы ГУЛАГ. Паводле яго слоў, подзвіг Кярсноўскай нагадвае лёс выбітнай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш, якая таксама годна прайшла праз сталінскія лагеры і не зламалася. 
Вядучы кінаклубу гісторык Ігар Кузняцоў паведаміў, што наступнае пасяджэнне “Невядомай Беларусі, прысвечанае трагічным старонкам беларускай гісторыі 1930-х гадоў, адбудзецца 5 студзеня 2012 года а 16.30.
Нагадаем, што на пасяджэннях кінаклубу, што  праводзяцца раз на месяц, адбываюцца прагляды і абмеркаванні айчынных і замежных стужак, якія тычацца розных аспектаў рэпрэсіўнай палітыкі савецкага таталітарнай дзяржавы, а таксама праблематыкі Другой сусветнай вайны.