Біблія на вялікім экране

Выхад на экраны фільму “Ной” выклікаў інтарэс да гісторыі спроб экранізацыі Бібліі, у тым ліку да таго, як такія экранізацыі адлюстроўвалі калектыўныя настроі або стваралі іх.



140401124824.jpg

Гісторыя пра Ноя, які атрымаў ад Бога ўказанне пабудаваць каўчэг, у якім ён і яго сям'я, а таксама ўсе жывёлы планеты змаглі б перажыць Сусветны патоп, сапраўды, не прахадная. Пра гэта лепш за ўсё сведчыць рэакцыя лідараў розных канфесій. Так, Джасцін Уілбі (Justin Welby), архібіскуп Кентэрберыйскі і лідар сусветнай Англіканскай царквы, назваў фільм “Ной" "цікавай ежай для разважанняў". А актора Расэла Кроу нават запрасілі ў рэзідэнцыю архібіскупа, каб паразмаўляць аб праблемах веры. Заклікала вернікаў наведаць кінатэатры, дзе паказваюць “Ной” Амерыканскае Біблейскае таварыства. Запісаліся ў фанаты “Ноя” і вельмі ўплывовыя ў ЗША пратэстанцкія радыёстанцыі. Ёсць пазітыўныя ацэнкі з боку шэрагу яўрэйскіх равінаў.

Аднак паралельна ўзнікла і вялікая армада крытыкаў карціны. Напрыклад, не задаволеныя крэцыяністы — прадстаўнікі тэорыі, якія лічаць асноўныя формы арганічнага свету (жыццё), чалавецтва, планету Зямля, а таксама сувет у цэлым, непасрэдна створаныя Творцам або Богам. На іх думку, рэжысёр мінімалізаваў ролю Бога ў параўнанні з тэкстам Бібліі. Як і трэба было чакаць, Галівуд абвінавацілі ў тым, што ён ператварыў сакральную біблейскую сагу ў відовішча. З гэтым, дарэчы, згодныя шматлікія крытыкі. “Творчае вырашэнне вылілася ў відовішча, цяжкае для вачэй і якое пагражае псіхіцы. Рэжысёр Дарэн Аранофскі пускае гледача ў свой свет, поўны хутчэй магіі, чым хрысціянства", — гаворыцца ў адной з рэцэнзій.

Найбольш гучна пратэстуюць супраць “Ноя” ў ісламскім свеце. Пракат карціны забаронены ў Пакістане, Бахрэйне, Катары, ААЭ, Малайзіі, Інданезіі, на Блізкім Усходзе і ў краінах Паўночнай Афрыкі, паколькі змест фільму, быццам, супярэчаць ісламу. Галоўная праблема — на экране выяўленыя прарокі, што ў мусульманскай традыцыі — катэгарычнае табу.

Як і трэба было чакаць, тынейджарам кіно падалося занадта нудным. На моладзевых інтэрнэт-форумах дамінуюць пасты наступнага зместу: “Толькі што паглядзелі фільм “Ной” у 3D, даўно не бачыла такога адстою... Акторы занудна гуляюць, проста выціскаюць з сябе трагічны драматызм, і ўсё з прэтэнзіяй на эпічнае прачытанне. Сюжэтная лінія блытаная, адчуваецца, што першакрыніца апынулася вельмі цяжкай для экранізацыі”.

Інтарэс кіношнікаў да Бібліі ніколі не быў выпадковым. Па сутнасці, запыт на рэлігійныя фільмы быў прадыктаваны праблемамі ў грамадстве. Прычым не заўсёды цікавасцю да рэлігіі. Так, моду на біблейскія фільмы ў Галівудзе ў 1950-я гады шмат хто звязвае з палітычным фонам. Культурную палітыку ў Штатах фармавалі кансерватары, якія дабіліся таго, каб Галівуд выпускаў карціны, жорстка трымаючыся славутага Кода Хейса, які змяшчаў наступныя параграфы: “Карціны не павінныя падрываць маральныя асновы гледачоў. На экранах варта прадстаўляць маральна правільныя мадэлі жыцця. Нельга здзекавацца з законаў, пісаных або няпісаных. Недапушчальна схіляць сімпатыі гледачоў на бок злачынцаў і грэшнікаў”.

Быццам, у такой сітуацыі, каб абысці бар’еры маральнай цэнзуры, прадзюсеры пачалі ўкладаць сродкі ў вытворчасць біблейскіх стужак. Цэнзары не маглі прыдрацца да наяўнасці на экранах супярэчлівых злодзеяў і сексапільных прыгажунь, паколькі яны былі персанажамі Бібліі.

Увогуле, піянерамі біблейскага кінематографу з’яўляюцца французы. У 1897 годзе французская кінакампанія “Pathè”, якая рабіла першыя крокі, выпусціла стужку “Давід і Галіяф”. У 1902 годзе пабачыла свет карціна “Іосіф, якога прадаюць браты”. Аднак прарыўной карцінай з біблейскім матывам стала "Quo Vadis?”. Нягледзячы на тое, што фільм быў без гуку, публіка дзве гадзіны (!) не магла адарвацца ад экрану.

У 1920-я гады біблейскія фільмы ператвараюцца ў сталы жанр. Усё дзякуючы амерыканскаму рэжысёру Сесілу ДэМіл (Cecil DeMille). Ён зняў трылогію, у якую ўваходзяць фільмы “Дзесяць запаведзяў”, «Цар цароў» «Знак крыжа». Гэта былі відовішчныя фільмы з вялікімі батальнымі сцэнамі, багатымі інтэр'ерамі ўсходніх палацаў. Ужываліся самыя перадавыя кінатэхналогіі таго часу. Напрыклад, захапленне публікі выклікала сцэна, калі вада расступаецца, ствараючы калідор для Маісея і яго спадарожнікаў.

У 1950-я гады пабачыў свет і славуты “Бен Гур”. Па агульнай колькасці оскараўскіх узнагарод з фільмам «Бен Гур» могуць параўнацца толькі дзве карціны: «Тытанік» «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля» (2003).

У 1960-я гады Біблія, з аднаго боку, адаптуецца да фармату серыялаў, а з другога — выклікае інтарэс у камуністаў. Найбольш іх цікавіў вобраз Хрыста. У 1964 годзе выходзіць скандальнае “Евангелле ад Матфея”, дзе апісвацца жыццё Ісуса з марксісцкага пункту гледжання. Спробы рабіць радыкальныя кінатрактоўкі “Евангелля” працягваліся і пазней. Дастаткова ўгадаць “Ісус Хрыстос Суперзорка” (1973). З’явіліся і першыя пародыі на Біблію. Найбольш паспяховай была праца славутай брытанскай сатырычнай групы “Monty Python". Напэўна, апошнім гучным фільмам на біблейскую тэматыку былі “Страсці Хрыстовыя” (2004). Гістарычная драма, знятая Мэлам Гібсанам, якая распавядае пра падзеі, што папярэднічалі распяццю Ісуса Хрыста, выклікала шмат дэбатаў. У тым ліку спрачаліся, нашто Гібсану было так дэталёва паказваць пакуты Хрыста, дэманстраваць яго раны.

І вось Біблія ў выглядзе фільма “Ной” зноў на вялікім экране. Калі меркаваць па рэцэнзіях, большасць пасля выхаду з кіназалы мяркуюць, што “Ной” гэта чысты бізнэс. Быццам, кіношнікі папросту някепска адпрацавалі ганарар прадзюсараў, якія вырашылі, што ў час крызісу тэма выратавання і Бога абавязкова прыцягне публіку ў кінатэатр.

Іншыя лічаць, што карціна ўсё ж здольная выклікаць інтарэс да рэлігіі. Самая арыгінальная думка на гэты конт у амерыканскіх кансерватараў-цемрашалаў. Яны лічаць, што ў фільме празмерна прысутнічае тэма любові да братоў меншых. Пасля кінасеансу з’яўляецца жаданне не чытаць Біблію, а запісацца ў "Грынпіс" або яшчэ больш радыкальныя экстрэмісцкія экалагічныя арганізацыі.