Цікавосткі «Лістапада»
З 2 па 9 лістапада ў Мінску праходзіць Міжнародны кінафестываль. Праграму фэсту настолькі багатая, што аматарам сур’ёзнага кіно прыйдзецца выбіраць, што паглядзець.
У конкурснай праграме ігравых стужак румынская драма «За пагоркамі» Крыстыяна Мунджу — пра смерць дзяўчыны падчас экзарцызму, казахстанскі «Студэнт»,
які стаўся сучасным Раскольнікавым, расійскія апавяданні «Я цябе не кахаю» і «Жыць». Найважнейшая цікавостка для «Беларусі» — фільм
«У тумане» Сяргея Лазніцы — паводле аднайменнага твору Васіля Быкава. Фільм дэманструецца на адкрыцці фэсту — 2 лістапада а 20.00 у Палацы Рэспублікі й 21.00 у
кінатэатры «Кастрычнік», 7 лістапада з удзелам рэжысёра — а 18.30 у «Доме кіно».
На закрыцці фэсту будзе паказаная канская стужка Міхаэля Ханэке «Каханне» — як муж даглядае жонку, што памірае.
Конкурс «Маладосць на маршы» сабраў 11 стужак з Мексікі, Бельгіі, Аўстраліі, Калумбіі. Творцы гэтых карцінаў толькі заявілі пра сябе — але заявілі гучна. Паказы адбываюцца
ў кінатэатры «Цэнтральны».
Фестываль прапануе цэлы шэраг рэтраспектываў і па-за конкурсных паказаў. Так у кінатэатры «Перамога» дэманструюцца раннія стужкі Нагіса Асімы, творы славацкага класіка Штэфана Угера
й карціны літоўскага рэжысёра Шарунаса Бартаса.
Італьянскія, брытанскія й ізраільскія «Чалавечыя камедыя» будуць паказаныя ў «Доме кіно», «Цэнтральным» і «Піянеры».
Прадугледжваюцца прэм’еры расійскіх стужак, форум армянскіх, грузінскіх і украінскіх карцінаў, беларуская панарама — з дыпломных працаў студэнтаў і апошніх карцінаў
«Беларусьфільму».
Адна з сама каштоўных праграмаў фэсту — майстар-клас, куды ўвайшлі карціны братоў Дардэнаў, Леоса Каракса, Рубэна Остлунда і Андрэа Арнольда. Сярод класічных карцінаў варта вылучыць
адрэстаўраваную «Роспач» Райнэра Вэрнэра Фасбіндэра, што дэманструецца ў Палацы Рэспублікі ў межах праграмы «Вачыма Нямеччыны».
Унікальныя дакументальныя стужкі можна паглядзець у кінатэатры «Мір». Гэтая конкурсныя славацкія, кітайскія, румынскія стужкі. У дакументальным інтэрнацыянале — новая
карціна «Цяпло» беларускага кінакласіка Віктара Аслюка й стужка «Кінааматар» Вольгі Дашук.
У адмысловых дакументальных паказах — архіўныя беларускія стужкі, фільмы польскіх, ізраільскіх і ерэванскіх кінашколаў і разынка дакументальнае секцыі — фільм Марціна Скарсэзэ пра
Джорджа Харысана (9 лістапада а 19.00).
Абірайце, што даспадобы!