Гараджане як “арганайзер” для культуры: што мы можам палепшыць?
У 2013 годзе Магілёў атрымаў добры шанец праявіць сябе як “культурная сталіца”. І добра гэтым шанцам скарыстаўся, не ў апошнюю чаргу дзякуючы адкрытасці ўладаў горада да прапановаў грамадскасці.
Ці стаў гэты досвед падмуркам і стымулам для далейшага сумеснага фармавання культурніцкага “твару горада” яго жыхарамі і адміністрацыяй? Абмяркуем гэтае пытанне 17 красавіка на чарговай дыскусіі з серыі “Культура паляпшае жыццё!” ад культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Сусветная практыка культурніцкага плавання мае шмат прыкладаў паляпшэння гарадскога асяроддзя праз праектныя прапановы гараджан і ўдзел грамадскасці ў фармаванні культурнай стратэгіі горада. Мае такія прыклады і сам Магілёў. Ці будзе развіты гэты досвед? Якім чынам? Ці прывядзе ён да больш сістэмнага партнёрства гараджан і ўладаў?
Запрашаем усіх цікаўных, актыўных і неабыякавых магілёўцаў — найкаштоўнейшы чалавечы капітал горада — паразважаць пра магчымасці вашага ўплыву на развіццё культурнай атмасферы горада.
Галоўныя пытанні дыскусіі:
- Што такое культурніцкая стратэгія і навошта яна гораду?
- Калі ўдзел гараджан пажаданы, а калі проста неабходны?
- Што могуць зрабіць гарадскія супольнасці?
- Што трэба зрабіць адміністрацыі горада, каб гараджане праяўлялі актыўнасць?
- Як могуць гараджане ўдзельнічаць у культурніцкім планаванні?
У дыскусіі возьмуць удзел замежныя эксперты:
Людміла Афанасьева — загадчыца Лабараторыі сацыялагічных даследаванняў пры Мелітопальскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Б. Хмяльніцкага, дацэнт, кандыдат філасофскіх навук, эксперт міжкультурнага дыялогу.
Аляксандр Буцэнка — дырэктар Украінскага цэнтра культурных даследаванняў пры Міністэрстве культуры Украіны, эксперт Рады Еўропы па культурнай палітыцы.
Дата правядзення: 17 красавіка.
Месца правядзення: канферэнц-зала гатэля “Губернскі”, вул. Ленінская, 56/6.
Пачатак: 19:00.
Уваход вольны!