Хрыстус нарадзіўся, славім Яго! Як у касцёлах Беларусі рыхтуюцца адзначыць свята
25 снежня – адно з найвялікшых святаў – Нараджэнне Пана. На жаль, у гэтым годзе яшчэ больш беларускіх вернікаў не маюць магчымасці адсвяткаваць гэты дзень разам са сваімі сем’ямі і сябрамі, наведаць беларускія храмы і памаліцца ў звыклай абстаноўцы.

Каталіцкая царква ў Беларусі перажывае не лепшыя часы. Навіны аб затрыманні чарговага святара ўжо не шакуюць грамадства, а прыналежнасць чалавека да каталіцкай веры ўсё часцей можа стаць не вельмі станоўчай часткай характарыстыкі. Тым не менш свята Нараджэння Пана каталікі рыхтуюцца сустрэць з надзеяй, аздабляюць храмы і дамы, імкнуцца не паддацца чорнай тузе і роспачы.
Нашым суайчыннікам, хто не можа пакуль наведаць родныя храмы, мы прапануем паглядзець, як сёлета ў Беларусі ўпрыгожваюць касцёлы да свята. Вельмі хочацца спадзявацца на цуд, на тое, што святочныя малітвы будуць пачутыя і спраўдзяцца самыя патаемныя мары аб міры, доме і спакою для ўсіх беларусаў. У гэты дзень спадзявацца на цуд і верыць у яго — можна і нават трэба. Святочнага настрою вам усім, дзе б вы ні знаходзіліся, і са Святам Нараджэння Пана!