«Кветкі надзеі» ў разбураным Ірпені. Фота
З ідэяй размаляваць кветкамі сланечніку спаленыя падчас уварвання расійскіх войскаў цывільныя аўтамабілі выступіў мастак з Лос-Анджэлеса Трэк Кэлі. Яго падтрымалі ўкраінскія мастакі. Так пачалася рэалізацыя арт-праекту «Кветкі надзеі». Паводле арганізатараў, з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі сланечнік стаў сімвалам украінскай нязломнасці, еднасці і надзеі на адраджэнне мірнага жыцця.
Мастакі, якія папулярызуюць стрыт-арт са сланечнікамі і хэштэгам #flowersforhope, спадзяюцца з дапамогай NFT-тэхналогій сабраць сродкі для гуманітарных місій ва Украіне.
Сланечнік таксама намалявалі на амаль цалкам знішчаным Доме культуры…
Трэба сказаць, што ў Ірпені пашкоджана больш за 1000 будынкаў — гэта 71% тэрыторыі горада. Такія звесткі агучыў мэр горада Аляксандр Маркушын са спасылкай на спадарожнікавы цэнтр ААН Unosat. Паводле яго слоў, 115 будынкаў разбураныя цалкам, 698 атрымалі значныя пашкоджанні, 187 пашкоджаныя часткова.