Мойшэ Кульбак. Вяртанне

У Мінску прайшла прэзентацыя рамана рэпрэсаванага пісьменніка Мойшэ Кульбака «Панядзелак», перакладзенага з ідыш на беларускую Сяргеем Шупам.

mojsze_kulbak_dzijana_seradzjuk__2__logo.jpg

Як зазначыў аўтар перакладу, Мойшэ Кульбак вяртаецца на радзіму апошнія 100 гадоў. Першае вяртанне ў Мінск адбылося вясной 1918 года. У 1923 годзе ён вяртаецца з Еўропы ў Вільню. А адтуль у 1928 годзе — зноў у Мінск, і гэтае вяртанне каштавала яму жыцця — ён быў забіты ў «чорную ноч» з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. На 20 гадоў з таго часу імя Кульбака было выкраслена з літаратуры, яго кніжкі былі забароненыя да 1956 года. Потым адбылася яго рэабілітацыя. Неўзабаве ў Маскве выйшаў пераклад раману Кульбака «Зэльманцы» на рускую мову, і ў 1960 годзе выходзіць гэты пераклад па-беларуску аўтарства Віталя Вольскага. Але ўсё роўна імя Кульбака не набывае шырокай вядомасці.

Сяргей Шупа

Сяргей Шупа

Сам Сяргей Шупа прыйшоў да Кульбака праз віленскага ідышыста Довіда Каца, які на любы выпадак жыцця цытаваў Кульбака, як таджыкі цытуюць Амара Хаяма. Ён вёў летнія курсы ідышу, якія заключаліся ў тым, што падчас іх радок за радком чыталася паэма Кульбака «Райэн» («Беларусь»).
— Тады я зразумеў, што Кульбак у беларускіх савецкіх энцыклапедыях незаслужана зацерты назаднія ролі, — зазначыў перакладчык.

Адам Глобус

Адам Глобус

«Схаваным» пісьменнікам Кульбак быў і для Адама Глобуса. Ён прачытаў яго ў перакладах 1960-х гадоў, і вырашыў, што яго трэба вывесці з ценю. 
— Для мяне гэта пісьменнік, якога трэба вельмі асцярожна выносіць на суд шырокіх мас. Я не хачу, каб Кульбака ведаў кожны пасажыр метро. Я хачу пакаяцца, што пісаў пра яго і, спадзяюся, што перакладчыкі не ўсё перакладуць, бо такія пісьменнікі часткова павінны захоўваць таямніцу. Таму я раскайваюся за тое, што прапагандую Кульбака.

Жонка Сяргея Шупы Весна выканала некалькі песень на ідыш

Жонка Сяргея Шупы Весна выканала некалькі песень на ідыш

Па словах Сяргея Шупы, паэзія Кульбака яшчэ не дайшла да нас у поўным складзе. Мы маем толькі адзін зборнік у беларускім перакладзе, дзе «ад Кульбака амаль нічога не засталося». Пры тым, што пісьменнік нават у «маленькіх раманах» сваіх застаецца перадусім паэтам. 

Ася Фруман

Ася Фруман

Рэдактарка кнігі і выкладчыца ідыш Ася Фруман прызналася, што для яе было важна не нашкодзіць, не разбурыць кульбакаўскае вар’яцтва. Яна зачытала некалькі вершаў рэпрэсаванага аўтара на ідыш. 

Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч

А паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч ачытаў паэзію Кульбака ў перакладзе на беларускую мову. Бадай, адзін з найбольш вядомых і шчымлівых вершаў — «Зорачка»:
Зорачка, зорачка, добры мой веснічак,Ты прыляці да старых нашых веснічак.Там, у мястэчку, ёсць вузкая вуліца,Ўбогая хата на вуліцы туліцца.
Там ля акна мая жоначка беднаяПлача… Суцеш яе, зорка ўсёведная.Ты ёй шапні, што наладзяцца справы,Усё будзе добра, бо Госпад ласкавы.Слоўца – пра Янкеле, Леечку, Рывачку.Хай мне напішуць яшчэ, хоць па ўрывачку,Ліст пацалую, а ты мне – яшчэ дары!Янкеле хай не лянуецца ў хедары,Вывучыць кадыш, бо лёс – не забавы.Можа… хто ведае… Госпад ласкавы.

Алесь Астравух

Алесь Астравух

Падчас прэзентацыі аўтар ідыш-беларускага слоўніка Алесь Астравух распавёў, што ўяўляў сабой ідыш у Мінску 1920-х, калі на ім у гэтым горадзе размаўляў Мойшэ Кульбак. 
— Беларусь — адзіная краіна, якая надала мове ідыш дзяржаўнасць. Толькі ва Усходняй Беларусі было каля 300 ідышамоўных школ, — паведаміў ён.

Альгерд Бахарэвіч

Альгерд Бахарэвіч

Адзін з першых чытачоў перакладу — пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. Прачытаўшы «Панядзелак», ён прыйшоў да высновы, што Кульбак роўны, а то і пераўзыходзіць такіх аўтараў, як Кафка ці Набокаў.
— Меланхалічны, вар’яцкі, тонкі, іранічны, але найбольш — «маленькі» раман, гэтае слова сам аўтар абраў для падзагалоўка. Бо гэта раман пра маленькага філосафа ў маленькім горадзе, які сустракае сваю маленькую смерць ад кулі, якую мы называем вялікай чалавечай масай.
Мы, як і героі «Панядзелка», жывем у часы рэвалюцыі. Як і ў той час, пад вокнамі нашай краіны 
гучыць страляніна. І тая самая вялікая маса спрабуе адвучыць нас чытаць. Раман складаны, і ніколі ён не зробіца масавым чытвом. У гэтай кнізе галоўнае — музыка тэксту, якую Сяргей перадаў з уласцівым яму майстэрствам. Мова Кульбака вельмі экспрэсіўная, там ёсць свая гармонія. Таму раман лепш прачытаць за адзін раз — а потым адкласці і думаць.
Гэта раман пра горад. Аўтар умеў бачыць горад адначасова зверху і знутры. І гэта талент, якідадзены не кожнаму, — сказаў Альгерд Бахарэвіч.

mojsze_kulbak_dzijana_seradzjuk__3__logo.jpg

Сяргей Шупа спадзяецца, што цягам наступнага года выйдзе зборнік Кульбака ў серыі «Паэты Планеты». Выдавецтва «Вясна» плануе выдаць другі раман Кульбака «Месія з роду Эфраіма». Напачатку 2019 года выйдзе новы пераклад «Зэльманцаў» аўтарства Андрэя Дубініна.

mojsze_kulbak_dzijana_seradzjuk__1__logo.jpg

Фота аўтаркі