Андрэй Хадановіч: Нам важна ўсімі даступнымі сродкамі быць разам
Сёння, 13 лютага, святкуе свой Дзень народзінаў вядомы беларускі паэт, перакладчык, бард, аўтар больш за дзясятак кніг паэзіі і ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч. З гэтай святочнай нагоды мы паразмаўлялі з творцам пра тое, якім быў, якім ёсць і якім будзе Андрэй Хадановіч, пра яго творчасць і пра тое, як гэта — беларускаму паэту жыць без сваёй краіны.