Месяц польскай літаратуры ў Мінску

Польскі Інстытут у Мінску разам з беларускімі партнёрамі запрашае ўсіх аматараў прыгожага слова на літаратурны лістапад.

screenshot_from_2018_11_05_14_12_09.png


У рамках “Месяца польскай літаратуры” наведвальнікаў чакае шэраг рознафарматных літаратурных імпрэзаў: прэзентацыі кніг і сустрэчы з польскімі пісьменнікамі і іх беларускімі перакладчыкамі, літаратурна-мастацкая выстава і літаратурна-музычны праект.
9 лістапада. Адкрыццё “Месяца польскай літаратуры”. Навукова-літаратурная прэзентацыя перакладу другой часткі знакамітай “Менскай трылогіі” Сяргея Пясецкага “Гляну я ў аконца” з удзелам польскіх і беларускіх даследчыкаў жыцця і творчасці С. Пясецкага і перакладчыкаў. Мадэратар – Андрэй Хадановіч.
Музей “Дом Ваньковічаў” (вул. Інтэрнацыянальная, 33А). Пачатак у 17:00.
13 лістапада. Адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы “Крама з цытатамі”. Ян Каханоўскі, Адам Міцкевіч, Генрык Сянкевіч, Марыя Складоўская-Кюры, Вітальд Гамбровіч, Бруна Шульц, Юльян Тувім, Канстынты Ільдэфанс Галчыньскі, Станіслаў Лем і іншыя знакамітыя палякі ў новым графічным абліччы, створаным польскай дызайнеркай Дар’яй Мельцажэвіч.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, галерэя “Ракурс”, 2-гі паверх). Пачатак у 16:00.
23 лістапада. Знакаміты польскі пісьменнік Ігнат Карповіч прэзентуе беларускамоўны пераклад свайго рамана „CОНЬКА” з удзелам перакладчыцы Марыі Мартысевіч. Раман стаў у Польшчы сапраўднай літаратурнай сенсацыяй. У кнізе сустракаюцца мінулае і цяпершчына, жыццё і смерць, каханне і нянавісць. Прэзентацыю вядзе – Андрэй Хадановіч.
Кнігарня “Сон Гогаля” (вул. Леніна, 15). Пачатак у 19:00.
28 лістапада. Літаратурна-музычны праект “Міцкевіч-Стасюк-Гайдамакі”. Польскі пісьменнік Анджэй Стасюк разам з украінскім этна-рок гуртом “Гайдамакі” з прэзентацыяй альбома, натхнёнага творчасцю Адама Міцкевіча. Творы Міцкевіча прагучаць у арыгінале на польскай мове і ў перакладах. Ідэі такога кшталту нібы вядомыя, але ў дадзеным выпадку задума адметная. Па-першае, удзел украінскіх музыкаў, па-другое, Анджэй Стасюк, які раней не быў заўважаны ў спяванні, а па-трэцяе, міцкевічаўскі 13-складовік, які проста напрошваецца на прачытанне ў стылі рэп.
Уваход вольны (пасля папярэдняй рэгістрацыі на сайце клуба).
Клуб «Бруге» (пр. Партызанскі, 6а). Пачатак у 19:00. 
Таксама арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў акцыі CZYTAJ PL / Чытай па-польску. Гэта ўнікальная магчымасць абсалютна бясплатна прачытаць/праслухаць 12 бестселераў на польскай мове. Акцыя прадоўжыцца да 30 лістапада.
 Падрабязная інфармацыя на сайце і ў профілях Польскага Інстытута ў сацыяльных сетках:
www.instpol.bywww.facebook.com/instytutpolski.wminskuwww.vk.com/instytut_polski_w_minsku