Хронікі МДЛУ: зварот рэктара, падтрымка ад Хадановіча і новыя акцыі

На абарону студэнтаў выйшлі бацькі і выкладчыкі.

Акцыя 5 верасня

Акцыя 5 верасня

5 верасня па ўсім Мінску студэнты выходзяць на акцыі пратэста. Працягваюцца акцыі і каля МДЛУ, дзе ўчора адбываліся брутальныя затрыманні студэнтаў проста ў сценах універсітэта.

photo_2020_09_05_12_02_16.jpg


Тэлеграм-каналы паведамляюць, што 5 верасня ў МДЛУ прысутнічае шмат бацькоў студэнтаў, якія нават прыехалі з іншых гарадоў.

photo_2020_09_05_11_47_00.jpg


Выкладчыкі разам са студэнтамі стаяць каля галоўнага корпуса ўстановы.

photo_2020_09_05_12_02_17.jpg


Як стала вядома 5 верасчня, рэктар універсітэта Наталля Баранава запісала відэазварот, у якім яна быццам збіралася пашкадаваць аб тым, што адбылося, але атрымалася гэта няўдала. «Студэнты планавалі спяваць песні ў фае ўніверсітэта, для дыялогу з імі былі накіраваныя дэканы факультэтаў, у ходзе выканання песень мерапрыемства набыло палітызаваны характар: прагучалі лозунгі, з'явілася недзяржаўная сімволіка. А далей адбылося тое, што адбылося. Каб пазбегнуць у далейшым падобных выпадкаў хочам яшчэ раз звярнуць вашу ўвагу на недапушчальнасць арганізацыі і правядзення ў універсітэце несанкцыянаваных мерапрыемстваў. Са свайго боку рэктарат прымае неабходныя меры па ўстанаўленню прычын таго, што адбылося, па ўзмацненні прапускнога рэжыму ў універсітэце і па прадухіленні падобнага ў будучыні», — заявіла Баранава.
У падтрымку студэнтаў МДЛУ беларускі паэт Андрэй Хадановіч зрабіў пераклад песні, якую яны спявалі 4 верасня. «Дарагія студэнты лінгвістычнага, што сьпявалі “Do you hear the people sing?”, я ня так шмат магу зрабіць, каб вас падтрымаць, але гэты пераклад песьні – для вас. Трымайцеся!
Чуеш, як пяе народ,як сталі песьняй гнеў і боль?Як набліжае сонца ўсход,хто быць рабом ня хоча больш?Як мільёны сэрц вядзерытм барабанаў у крыві?Ноч праміне й настане дзень…Вольны край, жыві!
Ці ты пойдзеш на змаганьне,станеш са мною супраць зла?Пад нашымі сьцягамізапаветны край сьвятла.Каб рушылі ў бой –і Свабода з табой нас вяла!
Чуеш, як пяе народ,як сталі песьняй гнеў і боль?Як набліжае сонца ўсход,хто быць рабом ня хоча больш?Як мільёны сэрц вядзерытм барабанаў у крыві?Ноч праміне й настане дзень…Вольны край, жыві!
Хто аддасьць сваёй краінеўсё, што маем у грудзях?Хтосьці выйдзе, хтось загіне,хтосьці ўстане - як працяг.Гарачая кроў змагароўасьвячае наш сьцяг!
Чуеш, як пяе народ,як сталі песьняй гнеў і боль?Як набліжае сонца ўсход,хто быць рабом ня хоча больш?Як мільёны сэрц вядзерытм барабанаў у крыві?Ноч праміне й настане дзень…Вольны край, жыві!
Ахвочыя замест "вольны край сьпяваць "Беларусь" - не стрымлівайцеся», — напісаў Андрэй Хадановіч.