Жыхары ЖК «Каскад» абараняюць свае сцягі
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграме.

У жылы комплекс "Каскад" прыехаў кіраўнік Фрунзенскага раёна Сяргей Шкруднеў. Просіць зняць сцягі, якія мясцовыя жыхары павесілі на тросы паміж дамамі. Ўжо прыехала машына з пажарнай лесвіцай і міліцыя. Жыхары перагарадзілі дарогу і не даюць пажарнай машыне заехаць.