Хронікі рэпрэсій за 31 кастрычніка

З дапамогай інфармацыі праваабаронцаў і незалежных СМІ сабралі звесткі пра палітычны пераслед у Беларусі за 24 кастрычніка. 

Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч

  • Андрэй Хадановіч і Халезін — цяпер экстрэмісты

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапілі:

  • Telegram-чат «Khalezin Chat»;

  • Facebook старонка «BY ORG Альтэрнатыва»;

  • Telegram-канал і Facebook-старонка «Беларускае Радыё Рацыя», а таксама іх лагатыпы;

  • Telegram-канал «ХАДАНОВIЧ I CHADANOVIC» і ягоны лагатып, а таксама Telegram-канал «Андрэй Хадановiч». 
  • Музыкаў TOR BAND асудзілі да вялікіх тэрмінаў — ад 7,5 да 9 гадоў калоніі

У Гомельскім абласным судзе агучылі  прысуд па крымінальных справах супраць музыкаў вядомага беларускага гурта «Tor Band», чые песні сталі сімвалам пратэсту ў 2020 годзе.

Яўгену Бурло прызначылі восем гадоў калоніі, Дзмітрыю Галавачу — дзевяць гадоў калоніі, а Андрэю Ярэмчыку — сем з паловай гадоў калоніі. Усім узмоцнены рэжым і яшчэ па 100 базавых велічыняў штрафу. Такі прысуд вынес суддзя Сяргей Садоўскі.

Палітзняволеных музыкаў затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Спачатку ім некалькі разоў запар прызначалі 15 сутак арышту за ўдзел у здымках кліпаў, а затым перавялі ў СІЗА. За гэты час сацсеткі і песні гурта прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а пазней гурт быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». 

Глядзіце таксама

  • У Мінску асудзілі выкладчыц універсітэта і загадчыцу студэнцкага інтэрната

Суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 КК, заведзенай на выкладчыц універсітэта Наталлю Сівіцкую, Надзею Старавойтаву і загадчыцу студэнцкага інтэрната Алену Драбудзька.

Жанчын затрымалі гэтым летам, а пасля з імі апублікавалі «пакаяльныя відэа» — Наталлю, Надзею і Алену абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, рэгістрацыі ў чат-боце плана «Перамога», падпісках на «дэструктыўныя» каналы і «агітацыі супраць улады да гэтага часу».

Суддзя Алена Бушава прызначыла выкладчыцы Надзеі Старавойтавай і Наталлі Сівіцкай па 3 гады абмежавання волі («хатняя хімія»), а загадчыцы інтэрната Алене Драбудзька — 2,5 гады «хатняй хіміі». 

  • Аляксея Аўдзеева са Жлобіна пазбавілі волі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

У судзе Жлобінскага раёна вынесены прысуд палітзняволенаму Аляксею Аўдзееву, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядала суддзя Святлана Рубахава.

Пра Аляксея вядома, што ён актыўна валанцёрыў у час эпідэміі ковіду, адным з першых пайшоў страйкаваць пасля выбараў 2020, у вольны час трэніраваў падлеткаў, якія цікавіліся мотаспортам і гонкамі па перасечанай мясцовасці, уласнаручна збіраў для сябе матацыкл.

Суд пастанавіў пакараць хлопца пазбаўленнем волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на 2,5 года.

 

  • У Расіі вызвалілі Кірыла Вайтовіча, затрыманага за плакат на беларускай мове
photo_2023_10_31_22_42_16.jpg

Кірылу Вайтовічу ў лістападзе споўніцца 18 гадоў, таму з паліцыі яго забірала маці. Яна дапамагла супрацоўнікам аддзела па справах непаўналетніх перакласці тэкст.

Хлопца затрымалі 30 кастрычніка ў Яшкар-Але пасля ўскладання кветак да мемарыяла ахвяр палітычных рэпрэсій — ён размясціў у адной з нішаў мемарыяла плакат: «Ноч паэтаў. 29-30 кастрычiнка. Вечная памяць ахвярам бальшавiцкага тэрору. Жыве вечна».

 

  • Сілавікі затрымалі жыхара Сеніцы, бо на яго гаражы была «пратэсная сімволіка»
pahonja_na_harazy.jpg

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «палоннае відэа» з жыхаром Сеніцы. На ім мужчына «прызнаецца» ў тым, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэстаў, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы і чаты, на сваім гаражы меў «пратэсную сімволіку» (герб Пагоня), а пасля выбараў заходзіў у Сеніцкі выканкам з прапановай правесці мітынг у патрымку Ціханоўскай і замяніць чырвона-зялёны сцяг каля будынка на нацыянальны.

 

  • Андрэя Міндубаева з Магілёва асудзілі за каментары

Суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў мясцовага 40-гадовага жыхара Андрэя Міндубаева да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Яго прызналі вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і ў паклёпе на яго адрас (арт. 367 КК РБ). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк.

Падрабязнасцяў крымінальнай справы пакуль няма, вядома толькі, што магілёвец пакінуў каментар пра Лукашэнку ў адным з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў.

 

  • У Мінску затрымалі юрысконсульта Арцёма Аляксяёнка за каментар

Арцёму Аляксяёнку 28 гадоў. Ён з Калодзішчаў, што пад Мінскам. Апошнім часам мужчына працаваў юрысконсультам у кампаніі «Белспортзабеспячэнне», якая арганізоўвае спартовыя мерапрыемствы і трымае гасцініцу «Спорт» на мінскай вуліцы Якуба Коласа.

Цяпер, згодна з інфармацыяй ад губазікаўцаў, Арцёму пагражае крымінальная справа за каментары ў тэлеграм-чатах.