Гурт «Жадан і Собаки» выпусціў кліп, у якім выказаў падтрымку беларусам

"Аўтазак" — так называецца трэк з новага альбома, над якім зараз працуе гурт. Пераклад субтытраўу на беларускую для відэа зрабіў паэт Андрэй Хадановіч.


"Хочам выказаць падтрымку ўсім, хто змагаецца за свае правы, хто адстойвае сваю свабоду і абараняе ўласную годнасць. Наша маладая дэмакратыя традыцыйна трымаецца на вулічных пратэстах і грамадзянскай актыўнасці. Голас вуліцы дыктуе волю Кабінетам улады. У нас ёсць шанец, пакуль мы запаўняем сваім дыханнем і спевам нашы вуліцы і плошчы.
Усім дабра і адвагі.
Асобна хочам падтрымаць нашых братоў і сясцёр у Беларусі. Спецыяльна для вас наш сабрат, вялікі беларускі паэт Андрэй Хадановіч, зрабіў бездакорны пераклад. За вашу і нашу свабоду!", — кажуць музыкі ў апісанні відэа.