Памятаеце ўкраінскую бабулю са сцягам СССР, з якой рабіла ікону прапаганда РФ? Яна выкінула той сцяг

Украінская пенсіянерка Ганна Іванова, якая выйшла з бальшавіцкім чырвоным сцягам насустрач украінскім вайскоўцам, кляне расійскую армію за разбураны дом.


Украінскі вайсковец з пазыўным «Кадэт» дапамог пенсіянерцы Ганне Івановай і яе мужу эвакуявацца са свайго дома непадалёк ад Харкава ў бяспечнае месца. Перад гэтым ён дапамагаў ім ежай і гуманітарнай дапамогай.

У цяперашні час бабуля знаходзіцца ў адной з гарадскіх бальніц Харкава. Расійцы абстралялі яе дом з мінамётраў.

Яе ўнук ратуецца ў Польшчы.

«Цяпер, калі ад рускіх Ганна Іванаўна атрымала міну ў двор, а ад украінцаў дапамогу, яе ўнук ратуецца ў Польшчы, калі яна даведалася пра Бучу і ўсё астатняе, яна закінула той чырвоны сцяг далей», — кажа прадстаўнік УСУ з пазыўным «Кадэт».

Насуперак расійскай прапагандзе, сын Ганны Іванаўны не вывозіў яго ў Расію, а сама яна разабралася, што яе дом абстрэльвае расійская армія.

Ганна Іванаўна кажа, што выйшла да ўкраінскіх вайскоўцаў, бо думала, што гэта расійцы і спрабавала «прымірыцца» з імі чырвоным бальшавіцкім сцягам, каб яны не грамілі сяло і Украіну. Але цяпер яна адчувае сябе «здрадніцай».

Вайскоўцы ВСУ заклікалі не зневажаць і не пераследаваць пенсіянерку.

Нагадаем, расійская прапаганда стварыла міфалагічны вобраз з Ганны Івановай. Маўляў, яна ўяўляе жаданне «шэраговых украінцаў» уз'яднацца з «брацкім народам» як у савецкія часы.

У расійскіх гарадах ўсталёўвалі танныя, часовыя помнікі ў яе гонар, а ў адным горадзе на сцяне дома намалявалі мурал.

Прапагандысты распавядалі, што бабуля жыве ў вёсцы Дзмітраўка Кіеўскай вобласці, але неўзабаве пасля вызвалення вёскі ўкраінскімі падраздзяленнямі яе нібыта забраў і вывез сын у Расію. Распаўсюджвалі чуткі, што сваякі павезлі яе ў Барнаул ў Сібір.

3 мая ў расійскім Белгарадзе ўсталявалі помнік »бабулі з сцягам СССР», але ўжо 4 траўня яго прыбралі.

У Марыупалі расійскія акупанты таксама ўсталявалі падобны помнік бабулі.

Сацыялагічная група «Рэйтынг» у красавіку ўстанавіла, што 87% украінцаў, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі, не адчуваюць ніякіх станоўчых пачуццяў да Савецкага Саюзу.

Паводле «Украінская праўды».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: