Рускія фактычна знішчылі музей Рыгора Скаварады каля Харкава
У вёсцы Скаварадынаўка Харкаўскай вобласці знішчаны літаратурна-мемарыяльны музей украінскага філосафа і паэта Рыгора Скварады.

Музей філосафа
Рыгора Скаварады ў Харкаўскай вобласці фактычна знішчаны ў выніку абстрэлу
арміі РФ, але самыя каштоўныя экспанаты ўдалося выратаваць.
Музей Рыгора Скварады размяшчаўся ў адным з будынкаў сядзібы паноў Кавалеўскіх. У гэтым доме Скаварада жыў і памёр. Будынак быў узведзены ў XVIII стагоддзі як паркавы павільён.
6 траўня каля 23:00 снарад трапіў у дах будынка. Пры гэтым быў паранены 35-гадовы мужчына, які прыглядаў за музеем.

Само памяшканне літаратурна-мемарыяльнага музея фактычна разбуранае. Пра гэта паведаміў у Telegram кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў.
Аднак удалося выратаваць самыя каштоўныя экспанаты музею — іх загадзя перамясцілі ў бяспечнае месца.
«Сёлета з дня нараджэння вялікага філосафа спаўняецца 300 гадоў. Акупанты могуць знішчыць музей, дзе апошнія гады жыцця тварыў Рыгор Скаварада і дзе быў пахаваны. Але яны не знішчаць памяць і нашы каштоўнасці», — напісаў Сінягубаў.

Паводле petrimazepa.com