«Салідарная з мужам»: Пугачова папрасіла прызнаць яе замежным агентам услед за Галкіным

Ала Пугачова звярнулася да расійскага мінюста з просьбай дадаць яе ў спіс замежных агентаў услед за яе мужам Максімам Галкіным. «Я салідарная са сваім мужам, сумленным, прыстойным і шчырым чалавекам, сапраўдным і непадкупным патрыётам Расіі», — заявіла спявачка.

puhaczova_2.jpeg

Спявачка Ала Пугачова звярнулася да мінюста Расіі з просьбай уключыць яе ў спіс замежных агентаў услед за яе мужам Максімам Галкіным. Адпаведнае паведамленне яна апублікавала ў Instagram.
«Прашу залічыць мяне ў шэрагі замежных агентаў маёй улюбёнай краіны, бо я салідарная са сваім мужам, сумленным, прыстойным і шчырым чалавекам, сапраўдным і непадкупным патрыётам Расіі, які жадае Радзіме росквіту, мірнага жыцця, свабоды слова і спынення гібелі нашых хлопцаў за ілюзорныя мэты, якія робяць нашу краіну ізгоем і абцяжарваюць жыццё нашых грамадзян», — напісала Пугачова.

puhaczova.jpg


Міністэрства юстыцыі Расіі ўнесла артыста Максіма Галкіна ў спіс фізічных асоб, якія выконваюць функцыю «замежнага агента».
Мінюст сцвярджае, што Галкін вядзе палітычную дзейнасць і атрымлівае дапамогу ад замежнай крыніцы — Украіны.
Пасля нападу Расіі на Украіну Максім Галкін неаднаразова выказваўся супраць вайны. У пачатку верасня прэс-сакратар Пуціна Дзмітры Пяскоў сказаў, што Галкін рабіў «вельмі дрэнныя заявы» і што «яму відавочна з намі не па дарозе».
Галкін і яго жонка, спявачка Ала Пугачова неўзабаве пасля пачатку баявых дзеянняў пакінулі Расію. Пугачова не рабіла публічных заяў аб вайне. Яна вярнулася ў краіну ў жніўні (Галкін усё яшчэ знаходзіцца за мяжой).


Пугачова адказала рэжысёру Мікіту Міхалкову, які крытыкаваў яе пасля ад'езду, словамі галоўнай гераіні яго фільма «Раба кахання»: «Спадары. Спадары, вы — жывёлы. Спадары, вы будзеце праклятыя сваёй краінай, салдаты».