Свой погляд
У нумары «НЧ» за 17 снежня была надрукавана рэцэнзія кінакрытыка Андрэя Расінскага «Сонечка ў ступары», прысвечаная выдатнай, на мой погляд, пастаноўцы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі паводле «Злачынства і пакарання».
У нумары «НЧ» за 17 снежня была надрукавана рэцэнзія кінакрытыка Андрэя Расінскага «Сонечка ў ступары», прысвечаная выдатнай, на мой погляд, пастаноўцы
Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі паводле «Злачынства і пакарання».
Мне давялося прысутнічаць на закрытым праглядзе спектакля 15 снежня 2010 года, таму мае ўражанні — вынік непасрэднага знаёмства з п’есай і яе сцэнічнай інтэрпрэтацыяй рэжысёрам
Ігарам Сігавым, інсцэніроўшчыкам Аленай Паповай і пастаноўшчыкам Валерыем Анісенкам. Ці варта пераказваць знаёмы ўсім са школьнай праграмы змест? Гутарка ідзе пра змаганне дабра і зла, неадваротнасць
пакарання за фаўстыянскае жаданне паставіць сябе вышэй натоўпу і дазволіць сябе недазваляльнае.
Аўтарскі калектыў дзеля пластычнага рашэння п’есы «пажаніў» Дастаеўскага… з фільмам «Вестсайдская гісторыя»! Тое, што падалося
«шальнымі зонгамі і безгустоўна-кашмарным карнавалам» — папросту рэінкарнацыя пластыкі «Вестсайдскай гісторыі», тых кінематаграфічных плясак амерыканскіх
бандытаў. Памятаеце незабывальную рэпліку: «Акулы смярдзяць!», сказаную прадстаўніком адной групоўкі да іншай. Толькі ў беларускай рэальнасці смярдзяць, як бы сказаць мякчэй
— «карабасы-барабасы». Тыя, якія на старушку-Еўропу (прабачце, проста «старушку-працэнтніцу») спрабуюць лезці з сякерай. Магчыма, гэтая паралель камусьці
падасца нацягнутай.
Але схадзіце на спектакль і займейце свой пункт гледжання. Мой жа наступны: гэта пастаноўка не моцартыянцкая (можа, трошкі не хапае перабіўкі рытму), затое бетховіянская. За кошт выверанай
матэматычнай гармоніі ўвасаблення ідэі: у пластыцы, руху, агульнай кампазіцыі. Паверце мне як чалавеку, які скончыў спецыяльную матэматычную школу №50 г. Мінска.
Да таго ж дазвольце павіншаваць Ігара Сігава з чарговым днём нараджэння (30 снежня), а Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі — з 20-годдзем (21 студзеня). У гэты дзень плануецца
капуснік — уваход вольны.