Ва Украіне знішчана драўляная царква — помнік архітэкітуры
З-за абстрэлаў загінула драўляная царква ў Жытомірскай вобласці.

У выніку ўчорашняга абстрэлу сяла В'язіўка Жытомірскай вобласці знішчана драўляная царква Раства Прасвятой Багародзіцы, паведамляе тэлеграм-канал "Спадчына".
Царква, узведзеная ў 1862 годзе, з'яўляецца помнікам архітэкітуры мясцовага значэння.