З украінскіх школьных праграм прыбяруць рускую і беларускую літаратуры
Гэтая інфармацыя з'явілася на старонцы ў Facebook Людмілы Чайкі са спасылкай на выкладчыкаў Кіеўскага педагагічнага ўніверсітэта.

Згодна з
паведамленнем, 8 красавіка ў ВНУ адбылася нарада, на якой адзінагалосна
пастанавілі выключыць з праграмаў творы рускіх і беларускіх пісьменнікаў, што
былі ў курсе замежнай літаратуры ў школе.
Сярод прычынаў названыя:
- падтрымка рускім грамадствам вайны і злачынстваў супраць чалавецтва;
- выкарыстанне рускай мовы як ідэалагічнай зброі, а рускай культуры як сродку ментальнай акупацыі і іншыя.
Рашэнне круглага стала пакуль не набыло моцы, але, верагодна, займее працяг.
Паводле Суполкі беларускіх пісьменнікаў